"Ёсць батоны, будуць і пернікі" - так гучаў артыкул аб адкрыцці кандытарскага цэха ў газеце за 7 красавіка 1993 года.
1 апреля, "Кобринский вестник"/ Каб паказаць важнасць працы карэспандэнтаў будзем публікаваць архіўныя матэрыялы і фота датычна нашага горада. Пры гэтым будзе захоўваць стылістыку матэрыялаў, каб акунуцца з галавой у мінулае.
Напэуна, не ўсе кабрынчане, ды і жыхары раёна ведаюць, што смачныя і танныя батоны, якія у апошні час імгненна разбіраюцца пакупнікамі, выпякаюцца на новым хлебазаводзе. Хутка можна будзе набываць і іншую смачную прадукцыю завода, праўда, калі дазволяць фінансавыя магчымасці пакупніка. А пастауляць яе будзе кандытарскі цэх.
Ужо распрацавана рэцэптура і гатовы да выпуску 13 найменаванняў кандытарскіх вырабаў. Гэта бісквіты, кексы, торты, пірожныя, коржыкі, пернікі і інш. А ўсяго тут могуць выпякаць да 30 найменаванняу вырабаў. Сыравіна для гэтага нарыхтавана на ўвесь 1993 год.
Гандляваць кандытарскімі вырабамі будуць магазіны фірмы «Надзея», «Універсам», магазіны сельскіх спажывецкіх таварыстваў. Праўда, з тартамі ды пірожнымі складаней, бо ў большасці сельскіх магазінау няма ўмоу для іх захоўвання. Ёсць на заводзе і кваліфікаваныя кадры, здольныя выконваць гэту няпростую работу.
На завод паступіла таксама абсталяванне для фірменнага магазіна «Гарачы хлеб», і неузабаве кабрынчане і госці горада змогуць набываць вырабы, якія паступяць на прылавак, як кажуць, адразу з печы.
Источник материалы редакции "Кобринский вестник"