Мой дом второй – библиотека.
Своей работой дорожу.
И честно, до скончанья века
Лишь ей одной принадлежу.
Гэтыя словы, як ніякія іншыя, найлепш характаразуюць Святлану Яўгенаўну Піліпчук.
Больш за трыццаць гадоў яна працуе ў Навасёлкаўскай публічнай бібліятэцы. Чалавек яна адказны і неабыякавы да сваёй справы. Таму бібліятэка – адно з любімых месцаў, дзе прыемна бавіць вольны час. Там можна атрымаць навінкі літаратуры, якую бібліятэкар заўсёды дапаможа падабраць. Там заўсёды шмат чытачоў-аматараў, бо Святлана Яўгенаўна ўмее прыцягнуць увагу да кнігі любога з вёскі.
Пакой бібліятэкі невялікі, але ўтульны і прывабны. Тут ёсць краязнаўчы куток і выстава дзіцячых вырабаў, дзейнічае і спецыяльны экран, які адлюстроўвае вынікі чытання дзяцей. Але дзеці прыходзяць не толькі за новымі ведамі: ім цікава тут і ў вольны час. Святлана Піліпчук праводзіць для іх пазнавальныя і забаўляльные мерапрыемствы, праз якія непрыкметна прывівае любоў да чытання.
Для чытачоў старэйшага ўзросту тут таксама ёсць чым заняцца. Для іх ладзяцца літаратурныя і музычныя вечарыны, інфармацыйныя гадзіны. Прыемна затрымацца каля тэматычных выстаў, напрыклад, да Дня маці, Дня пажылога чалавека.
Усе ідуць да Святланы Яўгенаўны па добры настрой. Яна – вельмі ўважлівы, неабыякавы суразмоўца, які не толькі выслухае і зразумее, але і дасць карысную параду, падбадзёрыць і заставіць паверыць у лепшае. Бібліятэкар – наш добры сябар, з якім заўсёды можна пагаварыць на самыя розныя тэмы і атрымаць падтрымку нават у цяжкія моманты жыцця.
Таццяна БУЙНІЧ.
Поделиться в соцсетях: