Прогноз погоды
Вт, 23 сентября 2025

Сямейная гармонія ў рытме прыроды - гісторыя Пятра і Валянціны Гаўрылюкоў з Бельска

23/09/2025 Новоселковский сельсовет ОМЕЛЬЯНЧУК Сельсоветы Агропром Кобрин

У эпоху цыфравізацыі і новых тэхналогій, дзе часта губляюцца сапраўдныя каштоўнасці, сям’я Гаўрылюкоў – прыклад простых людзей, чые цяпло, дабро і любоў саграваюць сэрцы.

23 верасня, "Кобрынскі веснік"/ Іх гісторыя нагадвае: сапраўдныя адносіны будуюццана ўзаемнай падтрымцы і сувязі зкаранямі.

Пётр Сцяпанавіч і Валянціна Аляксееўна нарадзіліся, выраслі і ўсё жыццё пражылі ў Бельску. Пажаніліся яны ў 1988 годзе, і за гэты час зразумелі, што паразуменне – галоўнае паміж мужам і жонкай. Іх сям’я – дачка Таццяна і ўнук Арцём, які ўбірае мудрасць і жыццёвы вопыт бабулі і дзядулі.

Валянціна пачала працоўны шлях на складзе будматэрыялаў, дзе адпрацавала 10 гадоў. Затым, калі знаходзілася ў дэкрэце, яна знайшла сваё прызванне ў Бельскай бібліятэцы, дзе была бібліятэкарам цэлых 25 гадоў.

Каля трох гадоў таму Бельскі Дом культуры зачынілі, і многіх работнікаў, уключаючы Валянціну, скарацілі. Заразяна знаходзіць больш часу для хатніх спраў і сям’і.  Пётр Сцяпанавіч, верны спадарожні кжыцця, працаваў вадзіцелем у Бельскім калгасе, а цяпер займаецца гаспадаркай як індывідуальны прадпрымальнік.

photo 2025 09 23 11 19 40 2

Разам муж і жонка трымаюць вялікі падворак: больш за 25 бараноў і авечак, 20 свіней, 7 трусоў. Яны таксама закупляюць мяса для насельніцтва і прадаюць яго, забяспечваючы жыхароў рэгіёна свежымі прадуктамі.

«Праца на зямлі вучыць цярпенню і ўдзячнасці», – кажа Пётр Сцяпанавіч, чые рукі заўсёды занятыя справай. 

Валянціна Аляксееўна з цеплынёй дзеліцца ўспамінамі поўнымі настальгіі па дзяцінстве: «Жылі на хутары, тата адтуль родам. Бабуля запаліць печку, і пакуль яна топіцца, ідзем у грыбы».

photo 2025 09 23 11 19 39 3

Зараз восень ахутала Бельск залатым лісцем, і пара з радасцю вяртаецца на хутар бацькоў. Тут яны атрымліваюць асалоду ад наваколля, сумесных прагулак і збора грыбоў. Ведаючы грыбныя месцы з маленства, Пётр і Валянціна напаўняюць кошыкі дарамі лесу.

Улетку ж вёдрамі збіралі чарніцы – плады роднай зямлі, што нагадваюць аб простых радасцях. Нашы героі – людзі працавітыя. Нядаўна яны выкапалі бульбу не толькі для сябе, але і дапамаглі сваякам: падтрымка блізкіх – неад’емная часткаіх жыцця.

Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК 

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц