…З дынамікаў чуліся чаруючыя арабскія матывы. Грацыёзна жанчыны пачалі танец жывата. Праменьчыкамі золата блішчалі дэкаратыўныя манеткі на іх яркім адзенні. Здавалася, што кожная з гэтых прыгажунь нейкім неверагодным чынам перамясцілася з усходніх казак у наш час. Менавіта такія ўражанні выклікаў справаздачны ўрок гурта танца жывата студыі фітнэсу Кобрынскага гарадскога Палаца культуры, які праводзіўся ў мінулую пятніцу.
Як паведаміла кіраўнік студыі фітнэсу Таццяна Алексяюк, танец жывата стаў модным, пачынаючы з сярэдзіны дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, і па-ранейшаму знаходзіцца на піку сваёй папулярнасці ва ўсім свеце. У Беларусі пад эгідай ГА “Беларуская Ліга Танца” рэгулярна праводзяцца афіцыйныя турніры і чэмпіянаты па гэтым відзе праграмы, арганізоўваюцца семінары і трэнінгі, удзельнікі якіх атрымліваюць адпаведныя сертыфікаты.Гісторыя танца жывата ў Кобрыне распачалася ў 2004 годзе ў РФАУ “Атлант”. На сучасным этапе ў гуртку пры Палацы культуры займаюцца больш за пяцьдзясят чалавек. Гэта людзі розных прафесій і ўзростаў.З кожным годам колькасць жадаючых авалодаць тэхнікай экзатычнага танца няўхільна расце. Чаму ж так адбываецца? На гэта пытанне адказала адна з удзельніц мерапрыемства - выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Страпухіна:- Ведаеце, дзякуючы такім заняткам у свае пяцьдзясят сем гадоў адчуваю сябе на трыццаць. У нашай суполцы заўсёды пануе выдатны псіхалагічны мікраклімат.Палымяныя танцавальныя нумары ўдзельнікаў гурта на чале з Таццянай Алексяюк уражваюць гледачоў. У 2012 годзе быў створаны танцавальны калектыў “Лэйла”, які летась заняў першае месца ў раённай шоу-праграме “Парад талентаў” у намінацыі “Усход - справа тонкая”. Дарэчы, у дружным калектыве хутка знаходзяць сваё месца, раскрываюць здольнасці і навічкі, хто займаецца танцамі няшмат часу.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: