Святочная праграма пад назвай “Закаханыя ў песню” ладзілася ў мясцовым клубе, у глядзельнай зале і на сцэне - аматары і прыхільнікі народнай творчасці. Што можа быць бліжэй чалавеку, чым песня, якую спявала маці, чым тыя словы, што давалі моцы жыць і пераадольваць цяжкасці?Народны хор распачаў сваю творчую дзейнасць у канцы 60-х гадоў. Удзел у мастацкай самадзейнасці тады быў справай амаль што абавязковай. Але ў хуткім часе для 25 жанчын і 15 мужчын гэта стала неад’емнай часткай іх жыцця. Адным з першых кіраўнікоў хору стала Вера Гапановіч. Менавіта пад яе кіраўніцтвам 1 снежня 1999 года хору было прысвоена ганаровае званне “народны”. Вера Міхайлаўна кіравала калектывам да 2000 года, шмат узнагарод было ў яе творчай скарбонцы.Мяняліся кіраўнікі, харысты, але песня ад сэрца, ад душы не пераставала ліцца з вуснаў дзівінчан.У жніўні 2003 года хор узначаліла Таццяна Брышцель. Як адзначае дырэктар Дзівінскага Дома культуры Алена Крачка, пад кіраўніцтвам маладой, таленавітай, энергічнай Таццяны калектыў адчуў дыханне маладосці і запал. Гарманічна да калектыву далучыўся і акампаніятар Андрэй Амельянчук. Значна абнавіўся рэпертуар хору.Пад час святочнай праграмы хор-юбіляр дарыў слухачам свае песні і добры настрой, а госці адорвалі імяніннікаў гучнымі апладысментамі. Не абышлося і без узнагарод. Словы ўдзячнасці за вялікі ўклад у развіццё вакальна-харавога мастацтва, актыўную творчую дзейнасць па прапагандзе народных спеваў, за самабытнасць і захаванне яркай пеўчай традыцыі адрасавала харыстам намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гунько.Калектыў хору віншавалі з юбілеем і ўручылі каштоўныя падарункі дырэктар раённага метадычнага цэнтра Вольга П’янцава, старшыня прафсаюзнага камітэта аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Міхнюк, старшыня СВК “Любань” Валерый Барысюк, дырэктар Дзівінскай дзіцячай школы мастацтва Святлана Куцэвіч і яе творчы калектыў.Ганаровую грамату ўдзельнікам хору ўручыў старшыня Дзівінскага сельвыканкама Аляксандр Разанка.Віншаванні і падарункі на памяць атрымалі ветэраны і кожны з удзельнікаў хору. Надзея Шыкалай і Надзея Момлік прачыталі свае вершы, прысвечаныя роднаму калектыву.Варта адзначыць, што за час свайго існавання хор тройчы пацвярджаў званне “народны”. Але ў сваіх выступленнях калектыў не абмяжоўваецца толькі песенным выкананнем, выступае з тэатралізаванымі пастаноўкамі.Шчырыя апладысменты завяршылі святочнае мерапрыемства.Ірына ЛЕСІК.Фота аўтара.
[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]
Поделиться в соцсетях: