Леонид Цуприк и Николай Кенда вручили паспорта юным кобринчанам.
15 сакавіка для многіх гарадскіх і сельскіх школьнікаў застанецца адным з самых радасных і памятных дзён у жыцці. Паколькі ў гэты дзень яны атрымліваюць своеасаблівую пуцёўку ў самастойнасць – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Вось і ў нашым горадзе ў гэты дзень у Палацы культуры адбылася знамянальная падзея – у межах святкавання Дня Канстытуцыі юнакам і дзяўчатам быў дадзены годны наказ у шлях па дарослым жыцці ад кіраўнікоў раёна і вобласці, а таксама з рук старшыні Кобрынскага райвыканкама Мікалая Кенды і намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леаніда Цупрыка яны ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі пашпарты грамадзян Беларусі.
А героем дня стаў Аляксандр Лойка, які скончыў у мінулым годзе дзявяты клас дзіцячага сада-школы ў в. Кісялёўцы. Тады ж ён быў удастоены дыплома трэцяй ступені дваццаць другога рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ за даследчую манаграфію аб праблемах аховы навакольнага асяроддзя, напісаную на прыкладах роднага краю.
На здымку: намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык уручае пашпарт і дыплом за перамогу ў конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ Аляксандру Лойку.
Тэкст і фота Ігара ФЕДАРОВІЧА.
В прошлом году присутствовала на таком мероприятии, очень понравилось. Торжественная обстановка, волнительно и тревожно. Очень рада за этих ребят.
Рейтинг комментария:
0
0