За  штурвалам камбайна лепшы маладзёжны экіпаж

Аляксандр Грыцук і Аляксандр Касянчук абазначылі свой камбайн сімвалам маладзёжнага спаборніцтва на жніве-2020 – наклейкай з надпісам “Моладзь за ўраджай”.

Урочышча Турас, якое щваходзиць у склад зямель ААТ “Астромичы”, знаходзицца амаль на мяжы з Пружаншчынай. Дарогі там не вельмі добрыя.

Там і шчыраваў экіпаж маладых камбайнераў Аляксандра Касянчука і Аляксандра Грыцука, якія сёлета сталі лепшым маладзёжным экіпажам.

Старшы камбайнер Аляксандр Касянчук, якому ўсяго 25 гадоў, на жніве сёмы год, прыйшоў у гаспадарку адразу пасля атрымання прафесіі механізатара ў Пінску. Тут працуе вадзіцелем  бацька, так што можна сказаць, што малады чалавек прадаўжае сямейную дынастыю. Пасля жніва перасядзе на амкадор.

Аляксандр Грыцук на жніве першы сезон. У ААТ “Астромічы” ён таксама працуе дастаткова доўга, хоць і пакідаў на пэўны час родную гаспадарку. Пасля работы дома яго чакаюць жонка і маленькія дзеці.

Прыехалі павіншаваць маладых камбайнераў старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Алег Гангала, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, дырэктар гаспадаркі Васіль Трошка, прадстаўнік РК ГА  “БРСМ” Аліна Трубчык.

Маладым камбайнерам былі выказаны цёлыя словы віншаванняў, уручаны грашовыя прэміі, сертыфікаты, падарункі і сувеніры, у тым ліку і ад Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”.

Як заўважылі камбайнеры, яны не разлічвалі на перамогу, проста старанна працавалі. Механізатары задаволены сёлетняй уборачнай – надвор’е спрыяе, ды і камбайн новы. І хоць, як пажартаваў Аляксандр Грыцук, у самога двор не скошаны, перш-наперш трэба ўбраць хлеб.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара.