Более ста юных кобринчан сражались за лидерство на стритбольных площадках.

У мінулыя выхадныя распачалася XI раённая круглагадовая спартакіяда сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства, якая складаецца са спаборніцтваў па стрытболе, валейболе, міні-футболе, шашках, шахматах, настольным тэнісе, з ваенна-патрыятычнай эстафеты “Снежны снайпер” і спартакіяды “Алімпійцы сярод нас”. Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама і РФАУ “Атлант”. Больш як сто юных фізкультурнікаў з усіх сярэдніх навучальных устаноў горада на базе СШ №№4,7 і 8 прынялі ўдзел у спаборніцтвах па стрытболе.

Як адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара РФАУ “Атлант” Павел Сідзюк, стрытбол на Кобрыншчыне імкліва набірае высокую папулярнасць у маладзёжным асяроддзі, паколькі не патрабуе нейкіх вялікіх затрат ці спецыяльных памяшканняў. У летні час ігракі займаюцца на адкрытых пляцоўках, а з надыходам халадоў перабіраюцца ў спартыўныя залы.  Гэты від спорту вельмі нагадвае баскетбол. Гульня зарадзілася яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя ў ЗША. У стрытболе дзве каманды па тры чалавекі гуляюць на плошчы памерам у палову класічнай баскетбольнай пляцоўкі, закідваючы мяч у адно і тое ж кальцо. Медыкі сведчаць, што заняткі стрытболам вельмі карысныя для здароўя, актывізуюць дзейнасць сэрца і крывяносных сасудаў, паляпшаюць каардынацыю рухаў і абмен рэчываў, развіваюць трываласць і ўмацоўваюць імунітэт.

Барацьба на спартакіядзе паміж сапернікамі была напружанай. У выніку сярод дзяўчат першае месца заняла каманда з СШ №2, другое месца ў СШ №1, трэцяе – у СШ №4.  У юнакоў “золата” заваявала каманда СШ №7, “серабро” ў СШ №6, на трэцім месцы фізкультурнікі з СШ №9. Удзельнікі спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Наступны этап круглагадовай спартакіяды – эстафета “Снежны снайпер” адбудзецца 22 студзеня на базе СШ №2.

Раман МЕЛЬНІК.

Более ста юных кобринчан сражались за лидерство на стритбольных площадках.: 3 комментария

  • 03/03/2012 в 13:03
    Permalink

    Согласен с комементарием Анатолия,спонсаров надо!Таланты есть!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02/02/2012 в 10:33
    Permalink

    Спорт – залог здоровья, но иногда нужно быть предельно осторожным. А ребята молодцы. Так держать!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31/01/2012 в 20:12
    Permalink

    Игровые виды на все времена!!!Нужно привлекать спонсаров. У нас много талантов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *