Усебаковае развіццё, насычанае і цікавае жыццё прапануе маладым людзям Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 10-ты пленум Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, дзе падводзіліся вынікі за мінулы год і ставіліся планы на будучыню, 21 студзеня прайшоў на базе райвыканкама. У рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Паліна Васілюк і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Іван Каробка.
Валянцін Трубчык уручае грамату за перамогу ў раённым конкурсе на лепшы сацыяльны ролік у намінацыі «ТРУД - КРУТ» педагогу-арганізатару Стрыгаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Марыне Наумук
Іван Каробка ўручае моладзі Кобрыншчыны членскія білеты ГА БРСМ” новага ўзору
- Сёння наша моладзь займае актыўную грамадскую пазіцыю. ГА “БРСМ” дае магчымасць для асабістага росту, - падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. –
Пад апладысменты прысутных Валянцін Васільевіч, Паліна Васілюк, Марына Палявода і Іван Каробка ўручылі моладзі ўзнагароды і білеты ГА “БРСМ” новага ўзора. Як падкрэсліў Іван Каробка, сёння ГА “БРСМ” аб’ядноўвае лепшых прадстаўнікоў нашай моладзі, а значыць мы яшчэ не раз даведаемся аб яго добрых справах і новых дасягненнях.
Пераможцы конкурсаў, актывісты, новыя члены ГА “БРСМ” абмяркоўваюць перспектывы развіцця аб’яднання
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота Дзмітрый БЯЛОЎ.
Поделиться в соцсетях: