Свята падвор’я «Наш двор нібыта казка» адзвінела ў Астромічах на Троіцу.

Свята падвор’я «Наш двор нібыта казка» адзвінела ў Астромічах на Троіцу. Да позняга вечару чулася музыка, а з падвор’я  Астромічскага Цэнтра культуры і вольнага часу людзі доўга не разыходзіліся.

На пачатку гасцей сустрэлі перад шлагбаўмам. У гульнёвай форме людзі праходзілі жартавы медасмотр на добры настрой і прыгожую ўсмешку. А на сцэне з’явіліся казачныя персанажы Падворынка і Забавінка. Яны паведамілі прысутным гісторыю малой радзімы, людзі змаглі даведацца, як жыла і развівалася веска. Канцэртныя нумары падрыхтавалі ансамбль народнай песні “Забавушка”, дзіцячы танцэвальны калектыў. Па святочнаму гучалі песні Ліліі Свербы і Аліны Майсеюк, Юрыя Харэвіча. Сюрпрызам для сабраўшыхся сталі сольная праграма Сяргея Іванюка і песні Сяргея Нічыпарука.

Асабліва прыемным момантам стала ушанаванне умеліц вескі. Жанчын, якія няспыннаю працаю, актыўнай грамадскай дзейнасцю заслужылі павагу і пашану сярод людзей. Так, узнагарода ў выглядзе цэнных прызоў ды лістоў падзякі знайшла Анастасію Дземідзюк ў намінацы “Артыстка”, Надзею Паўзун у намінацыі “Захавальніца гісторыіі”, Анастасію Касцючык ў намінацыі “Вечны рухавік”, Таццяну Касянчук ў намінацыі “Надзейнае плячо” і Марыю Бандзярук ў намінацыі “Мар’я мастачка”. Гэта стала вельмі прыемным і нечаканым сюрпрызам для жанчын. Узнагарода пад час свята знайшла і лепшых чытачоў бібліятэкі.

Агульнымі намаганнямі людзі рабілі свята для сябе, для сваіх аднавяскоўцаў, таму яно выйшла неверагодна маляўнічым і яркім.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *