1 июня – Международный день защиты детей: Ради этого стоит жить!

Сёння – Міжнародны дзень абароны дзяцей
Дзеля гэтага варта жыць!

IMG_7727
Што бачым мы, калі глядзім на нашых дзяцей? Мабыць, у першую чаргу ўвасабленне нашых самых чыстых і шчырых мар. Менавіта для іх, самых дарагіх “зорачак”, у нашай краіне рэалізуецца шэраг сацыяльных праграм, а ўсебаковая падтрымка дзіцяці і сям’і нязменна застаецца прыярытэтнай задачай, якая выконваецца нягледзячы на любыя цяжкасці і перашкоды. Так было, так ёсць і так будзе, таму што няма і не можа быць на гэтым свеце большай каштоўнасці. Дзеля дабрабыту нашых дзяцей сёння працуюць разгалінаваныя сістэмы адукацыі і аховы здароўя, аказваюцца меры сацыяльнай і фінансавай падтрымкі сям’і, а пад мірным небам адкрываюць свае дзверы новыя сацыяльныя аб’екты, дзіцячыя садкі і школы. З самага нараджэння кожнае дзіця знаходзіцца пад пільнай увагай цэлага шэрагу дзяржаўных і грамадскіх структур, якія прыкладваюць усе намаганні, каб дапамагчы бацькам даць усё патрэбнае для яго паўнацэннага і шматграннага развіцця, а значыць, і для станаўлення нашай агульнай будучыні. Яна пачынаецца ўжо сёння – з першага слова “мама”, са шчаслівай дзіцячай усмешкі, з першага кроку на маленькіх ножках па вялікім жыцці. Таму сэнс гэтага самага жыцця немагчыма знайсці ў разумных кнігах ці гучных ідэях. Каб адчуць яго ў поўнай меры, дастаткова проста зазірнуць у шчаслівыя вочы твайго дзіцяці і зразумець, што менавіта дзеля гэтага на самай справе варта і трэба жыць.
Дзмітрый БЯЛОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *