Сб, 22 марта 2025
Прогноз погоды

Здароўе нацыі - багацце краіны

30/05/2009 Здаровы лад жыцця Молодёжь

p5164766

    Пад такой назвай ў мінулыя выхадныя па склаўшайся традыцыі літаральна на адным подыху праходзіла 15-я круглагадовая спартакіяда калектываў фізкультуры прадпрыемстваў і арганізацый г. Кобрына “”. Сёлета гэта відовічнае і захапляльнае мерапрыемства было прысвечана 54-гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне, а таксама Дню работнікаў фізічнай культуры і спорта.

    С цудоўным настроем шчыльнымі радамі на ўрачыстае пастраенне, якое адбылося на тэрыторыі СШ№8, выйшлі 17 калектываў фізкультуры горада, якія спрабавалі свае сілы ў сямі відах спорту. Заўсёды старанна і грунтоўна рыхтуюцца да падобных святаў здароўя і прыгажосці на чале са сваімі кіраўнікамі работнікі СТАА “ВП Палессе”, ААТ “Кобрынскі масласырзавод”, КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, ААТ “ГП Надзея” УМГ “Белтрансгаз”, і многія іншыя. Паступова за кошт сродкаў арганізацый набываецца неабходны спортінвентар для рэгулярных заняткаў, спартыўная форма, што сведчыць аб дынамічным развіцці і прапагандзе філасофіі здароўя у працоўных калектывах.

    Адкрыў спартакіяду начальнік аддзеа па фізкультуры, спорце і турыме райвыканкама Васіль Знахарчук, які са здавальненнем адзначыў, што з кожным годам рады аматараў актыўнага ладу жыцця, а значыць і ўдзельнікаў падобных смерапрыемстваў, становіцца ўсё больш. Ён пажадаў прысутным здароўя, імпэту, бадзёрасці і перамогі. Сваё творчае выступленне падрыхтавалі выхаванцы ўзорнага ансамблю эстраднага танца РЦДТ “Калі ласка”. А потым прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.

p5164835

p5164871

p5164853

    Трэба адзначыць, што такія масавыя старты былі падзеляны на сектары і праходзілі адначасова ў некалькіх кропках. Акрамя СШ№8 сваю базу прадаставілі Кобрынскі ліцэй сферы абслугоўвання, КСДЮШАР, СШ№7 і РФАУ “Атлант”. Надвор’е ў першы дзень спартакіяды было як па заказу – спрыяльнае. У футболе перамагла каманда УМГ “Белтрансгаз”. У валейболе сярод мужчын лідыраваў хлебазавод, сярод жанчын – СТАА ВП “Палессе”. У адным с самых відовішчных відаў спорта - армрэслінге - перамаглі асілкі з Кобрынскага лясгаса, у гірах, перацягванні каната, і ў кулявой стральбе, а яна праводзілася паміж кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, – СТАА “ВП “Палессе”. У настольным тэнісе – масласырзавод. У выніку першае агульнакаманднае месца заняла каманда СТАА “ВП “Палессе”, фізкультурнікі якой, дарэчы, падцвердзілі сваё лідарства, паколькі перамаглі ў мінулым сязоне. Другое месца па праву дасталося ААТ “Кобрынскі масласырзавод”, трэцяе – ААТ “Гідрамаш”. Пераможцам і прызёрам былі ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі ад аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама. Кожны ўдзельнік атрымаў зарад пазітыўны эмоцый і бадзёрасці.

    Раман МЕЛЬНІКфота аўтара18 мая 2009 года

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу