Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

За здоровье наших детей!

13/10/2015 Здаровы лад жыцця

Ідучы па светлых калідорах Кобрынскага радзільнага дома, я ледзь пазнавала ўстанову, дзе шмат гадоў назад стала шчаслівай маці. Структурныя падраздзяленні раддома сталі сучаснымі, а некалі сціплыя палаты цяпер не толькі прыгожыя, але па-хатняму ўтульныя.
Як заўважыла намеснік загадчыка радзільнага дома Іна Снітко, да такога выніку рухаліся паступова. З 2006 года за кошт сродкаў раённага бюджэту праведзены рамонт жаночай кансультацыі, гінекалагічнага, пасляродавага фізіялагічнага, абсервацыйнага, аперацыйнага аддзяленняў, радзільнага блока, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, прыёмнага аддзялення, а таксама іншых структурных падраздзяленняў. Добраўпарадкаванаа прылягаючая тэрыторыя. Вялікая работа праведзена і па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Закуплена сучаснае медыцынскае абсталяванне: наркозны апарат, дэфібрылятар, аперацыйны каагулятар, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх для дарослых і нованароджаных пацыентаў, інкубатары для выходжвання нованароджаных, неабходнае лабараторнае абсталяванне для абслугоўвання нованароджаных у палаце інтэнсіўнай тэрапіі, апарат ЭКГ для нованароджаных і многае іншае. Адзін з апошніх набыткаў – манітор пацыента шматпараметрычны. На рэканструкцыю радзільнага дома затрачана 13,2 млрд. рублёў.
Сёння філіял Кобрынскай ЦРБ “Радзільны дом” разгорнуты на 120 ложкаў і з’яўляецца перынатальным цэнтрам другога ўзроўню, які аказвае медыцынскую дапамогу гінекалагічным пацыентам, цяжарным жанчынам, парадзіхам і нованароджаным Кобрынскага, Камянецкага, Пружанскага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў. У сувязі з павелічэннем зоны абслугоўвання павялічыўся і кадравы састаў раддома. Разам з мадэрнізацыяй установы ўкараняюцца новыя методыкі, якія дазваляюць аказваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу: кардыятокаграфія, выходжванне неданошаных нованароджаных з выкарыстаннем сурфактант-тэрапіі і штучнай вентыляцыі лёгкіх і інш.
У час “экскурсіі” па запаветнай для кожнай жанчыны ўстанове я шчыра парадавалася за цяперашніх і будучых маці: атрымаць камячок шчасця ў такіх умовах прыемна ўдвая.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКАХ: медыцынская сястра аддзялення нованароджаных Марына Бабіч дэманструе інкубатар “Caleo” для выходжвання немаўлятак;  шчаслівыя мамы са сваімі камячкамі шчасця – Наталля Мікіцюк (постарше в розовом халате) з сынам і Алёна Кандрашук (светленькая) з дачушкай.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости