Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Ровар-звычкi- гэта натуральны лад жыцця

19/07/2019 Здаровы лад жыцця

У межах ініцыятывы «Кобрын ратуе клімат планеты» (праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка ініцыятывы« Пагадненне мэраў »ў Беларусі») прайшоў конкурс артыкулаў «Экодружественный гараджанін». Прапануем пазнаёміцца лепшымі працамі – пераможцамі конкурсу.

Мае сяброўства з роварам пачалося 60 гадоў назад. Нават самы раннi мой фотаздымак зроблены каля ровара.У невялiкай весачцы, дзе я нарадзiлася, ровар мелi адзiнкi.У майго бацькi ровар быў.  Памятаю, як разам з малодшым брацiкам мы шпарка беглi сустракаць тату, калi ён вяртаўся з працы, з свайго калгаса, якiм ён кiраваўi ездзiў туды штодзенна за 7 км. Тата садзiў   брацiка на раму, а мяне, як старэйшую, на багажнiк, i вез дадому. З вышынi ровара мы паглядвалi на суседскiх дзяцей i не без падстаў думалi, што яны нам зайздросцяць.

Яшчэ памятаю, як аднойчы вечарам, калi ўжо зайшло сонейка, бацька сказаў нам цяплей адзецца i павёз у лес паказаць светлячкоў.Мы на тым жа ровары моўчкi ехалi па лясной дарозе, а потым,  насцярожана  аглядваючыся i трохi пабойваючыся, как не згубiць у цемры бацьку, пайшлi на абочыну дарогi і у лес.

Тыя светлячкі, якiя нiбы блiскучыя пацеркi, рассыпаліся па траве, да гэтага часу стаяць ў вачах.А потым мы разглядвалi яшчэ i трухлявы асiнавы пень, якi вылучаў срабрыста-блакiтны свет.“Гэта светцiцца фосфар”, – тлумачыў нам тата.

Калi мне было гадоў 8, я навучылася ездзiць на ровары «пад раму», пазней станавiлася на лаўку (не хапала росту) узлазiла на ровар i, перакульваючыся з боку на бок, круцiла педалi. Разам с суседскiмi хлопчыкамi ганяла на запруду, каб пакупацца цi палавiць рукамi ўюноў.Гэтыя мiлыя сэрцу малюнкi з дзяцiнства ўсплылi ў памяцi, калi пачала пiсаць гэты  артыкул.

Зараз я ўжо сталы  веласiпедыст. Свой асабiсты ровар я набыла гадоў 30 назад, аддаўшы за яго большую частку сваiх адпускных.Менавiта на гэтым транспарце я аб’ехала  гарадскiя вулiцы i наваколле. Па маладосцi многа гадоў ездзiла  на  настаўнiцкiя агароды ў Быстрыцу, па ягадных месцiнах аж да Наваселак, на бацькоўскую спадчыну сваей сяброўкi – хутар ў Бярозе. У  мяне  ёсць свой майстар па рамонту ровара, есць многа гумарыстычных гiсторый, звязаных с маiм «роваражыццем».На сенняшнi дзень я ведаю ўсе «плюсы» i «мiнусы» руху на ровары па вулiцах  горада. Ведаю амаль ўсе паркоўкi. Люблю прыпаркаваць свой ровар каля крамы «Санта» па вулiцы  Дзяржынскага  i  заўседы  ўспамiнаю добрым словам гэтую паркоўку,  калi  паркую свой  ровар  ля будынка «Беларусбанку» ў  цэнтры горада,  цi калi шукаю, дзе б  паставiць ровар у двары, дзе я жыву.

У апошнi час мне падабаецца ездзiць па тых вулiцах, дзе прамаркiраваны  веладарожкi. Адразу ўспамiнаецца  Паланга ў Прыбалтыцы,  калi я першы  раз  ўбачыла, як па  веладарожках  носяцца  аматары  хуткай  язды, не баючыся кагосьцi падбiць – пешаходы прывучаны нiколi не пераходзiць  маркiровачную рыску.  А таксама ўспамiнаюцца вулiцы Дрэздэна, падчас наведвання якога я была ўражана зручнымi  велапаркоўкамi на 100 i больш месц,  запоўненнымi роварамi.  Здаецца,  усе жыхары  горада ездзяць толькi на роварах.У Вене я з цiкавасцю назiрала, як да спецыяльных  аўтаматаў, размешчаных на  тратуарах,  падыходзяць людзi, кiдаюць манетку i бяруць  ровар, каб  далей перамяшчацца  не  пехатой. Потым  яны прыпаркоўваюць  той  ровар на  iншыя  падобныя  прыпынкi.

Калiсьцi  я навучыла ездзiць на ровары сваю дачку, унучку, а ў мiнулым годзе iўнука.  Зараз мы з iм любiм бавiць вольны час на дарожках парку цi  проста знаемiцца з горадам i яго цiкавымi куточкамi, катаючыся па  малазнаемых  вулiцах,  рабiць фотаздымкi,  дзялiцца  ўражаннямi.

А  летам мы  з задавальненнем  удзельнiчалi разам з дарослымi аматарамi веласпорту ў фэсце «Viva Rovar -2018», якi ладзiўся ў нашым  горадзе. Мой унук   аказаўся  самым малодшым з ўдзельнiкаў велапрабегу, ну а яго бабуля – самай  старэйшай сярод жанчын, за што атрымала на памяць падарунак – файную  майку-сувенiр.

Аматараў  велаадпачынку  ў нас нямала. I сярод людзей сталага ўзросту таксама. Яны актыўна ўдзельнiчалi ў велафэсце і, на мой погляд, упрыгожвалi свята. Вясной разам  з сябрамi па УЗВ мы плануем цiкавы велапрабег у Гарадзец, каб  наведаць музей  у Гарадзецкай  школе, плануем пабываць ў мясцiнах, дзе калiсьцi жыла i пiсала свае творы  польская  пiсьменнiца Марыя  Радзевiчуўна,  а таксама прыняць  удзел  ў  добраўпарадкаваннi гэтых  мясцiн.

Для мяне ровар – гэта не толькi эканомiя часу. Я ўпэўнена,  што ровар – гэта  здароў’е.  Гэта прыемнае правядзенне вольнага часу разам  з  дзяцьмi,  унукамii  сябрамi. Заўважу, што ровар– гэта яшчэ  i повад для  разважання. Удумайцеся ў наступныя факты. Для згарання 1 кг бензiна  патрабуецца   14.7 кг паветра. У  складзе  выхлапных газаў  аўтамашыны ўтрымлiваецца  каля 300 атрутных   рэчываў,  сярод  iх  свiнец. Уздзеянне свiнца на кроў праяўляецца ў  панiжэннi гемаглабiну, разбурэннi эрытрацытаў. Канцэнтрацыя  свiнца ў  атмасферы   прыдарожнай  паласы  да 20  разоў   больш, чым ў другiх  месцах.  Каля 17% глабальных  выкiдаў  парнiковых  газаў у  акружаючае нас асяродзе  адбываецца   з-за  работы   аўтатранспарту.

Аўтамабiль, прабягаючы  900 км,  спажывае столькi ж кiслародў, колькi чалавек расходуе на дыханне за цэлы год.

Згадзiцеся,  ровар –гэта экалагiчны вiд транспарту, гэта чыстае паветра для нас, нашых блiзкiх i ўвогуле для ўсiх людзей.  Я лiчу, што ровар-звычка  – звычай карыстацца роварам штодзенна  –гэта натуральны лад  жыцця, i да разумення  гэтага павiнны прыйсцi ўсе, хто хоча жыць здарова i здорава.

Iрына СIМАНАВА, Кобрынскi Універсітэт залатога ўзросту.

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу