Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

На Кобринщине прошла акция «Здоровое сердце»

27/04/2015 Здаровы лад жыцця

У імклівым рытме мы не заўважаем, як адлічвае гады наш век. На жаль, жаданне ўсюды паспець зачастую з’яўляецца прычынай  абыякавасці да сябе і да ўласнага здароўя. Сцішыць бег і прыслухацца да свайго арганізма дала магчымасць традыцыйная акцыя “Здаровае сэрца”, якая праводзілася 16 красавіка супрацоўнікамі медыцынскіх устаноў нашага горада ў “пяціпавярхоўцы” Кобрынскага райвыканкама. Брыгада медыкаў у складзе ўрачоў-тэрапеўтаў Кобрынскай ЦРБ Марыны Прыпутневіч і Юліі Гранько, урача-валеолага Святланы Васільевай, урача-гігіеніста Кобрынскага ЗЦГіЭ Валянціны Яромінай, інструктара-валеолага Наталлі Магдысюк шчыравала з самага ранку.
З першых хвілін стала зразумелым, што мерапрыемства ў межах Дня прафілактыкі захворванняў сэрца спланавана ў рацыянальнай  форме. Першы пацыент прыйшоў, ледзь толькі медыкі занялі свае “пазіцыі”. Жадаючых праверыць сваё здароўе было шмат. У іх лік трапіла і я, тым самым падпісаўшыся пад кожным сваім словам наконт стаўлення да ўласнага здароўя.
У час акцыі людзі атрымлівалі кансультацыі спецыялістаў па прафілактыцы захворванняў сэрца, вымяралі ціск, пацыентам, у якіх упершыню выявілі праблемы з галоўным органам, выдаваліся талоны на амбулаторны прыём.
Вясна – не толькі час абуджэння прыроды, гэта перыяд актыўных змяненняў  у нашым арганізме. Прыслухайцеся да званочкаў у сваім целе, калі  вас нешта насцярожвае, не адкладвайце візіт да доктара.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: прыём вядзе Юлія Гранько.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу