Прогноз погоды
Вс, 31 мая 2026
рекламный баннер 2025

Новогоднее представление в Кобринской детско-юношеской спортивной школе по зимних видах спорта

13/01/2015

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаЧароўныя гукі музыкі, павольныя і хуткія рухі юных фігурыстаў, гарманічнае яднанне халоднага лёду і гарачых сэрцаў…Нядаўна ў Кобрынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе па зімовых відах спорту поўную залу гледачоў сабрала навагодняе прадстаўленне на лёдзе навучэнцаў аддзялення фігурнага катання.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаЯк нам паведаміў дырэктар Кобрынскай ДЮСШ Анатоль Трубчык усяго на аддзяленні фігурнага катання займаецца 96 чалавек, больш за палову, а менавіта каля 70 з іх сталі непасрэднымі ўдзельнікамі навагодняга прадстаўлення. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі ўзростам ад 5 да 12, якія трэніруюцца ў спартыўнай школе ад паўгода да пяці гадоў. Сярод іх - Уладзіслаў Зелянуха, Эльвіна Джафарава, Вераніка Кірысюк, Анастасія Прашчуровіч, Іван Кавалёў, Яна Лоўда, Максім Козіч і многія іншыя.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

З юнымі спартсменамі працуюць трэнеры па фігурным катанні Іна Кузьміна, Ірына Косінцава, Вольга Масяйчук. Для таго, каб навагодняе лядовае дзеянне сапраўды падарыла цудоўны настрой і асалоду шмат намаганняў прыйшлося прыкласці не толькі юным спартсменам і іх выхавальнікам, але і бацькам. Неабыякавы бацькоўскі камітэт юных фігурыстаў актыўна дапамагаў у арганізацыйнай падрыхтоўцы.І вось зімовым вечарам лядовая арэна ператварылася ў казачную краіну. Станоўчыя і адмоўныя героі змянялі адзін аднаго ў танцы на лёдзе, але, як гэта і бывае - дабрыня пераадолела цемру і казачны лес сустрэў чаканы світанак. З хваляваннем і захапленнем гледачы сачылі за кожным рухам казачных персанажаў. А тыя, пад музычнае суправаджэнне чаравалі прысутных сваёй лёгкасцю і смеласцю.Ірына ЛЕСІКФота аўтара

Поделиться в соцсетях:


2026

Свадебные истории

ХендМейд

Семейные рецепты

Народная пятилетка 1

КобринАгроМаш

мчс

лагуна май

Последние новости