Аляксандр Кульчынскі амаль што ўвесь свой вольны час прысвячае заняткам боксам. Саша - навучэнец Кобрынскага ДПТК будаўнікоў, адзін з самых актыўных членаў РА ГА “БРСМ”. І як толькі заканчваецца вучоба, ён спяшаецца на трэніроўку ў КСДЮШАР да свайго настаўніка Андрэя Івічука. А цяпер, калі распачаліся вясеннія канікулы, займаецца нават два разы ў дзень.- У боксе, як і ў іншым відзе спорту, ёсць свае сакрэты і тонкасці, азарт і псіхалагічнае супрацьстаянне, - гаворыць Аляксандр Кульчынскі. - Гэта і вабіць мяне больш за ўсё.Яго родны брат Сяргей таксама займаецца боксам. Паступіў у Брэсцкае вучылішча алімпійскага рэзерву і ўжо выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Цікава, што хлопцы - блізняты і нарадзіліся ў Дзень Перамогі. Можа, таму ў іх заўсёды такое моцнае жаданне быць першымі. Браты імкнуцца дапамагаць адзін аднаму.Днямі ў Гомелі праводзілася першынство Рэспублікі Беларусь па боксе сярод юніёраў, дзе сабраліся мацнейшыя маладыя спартсмены краіны. Гэтыя старты з’яўляліся своеасаблівым адборам на чэмпіянат Еўропы. Наш зямляк Аляксандр Кульчынскі прыняў актыўны ўдзел у гэтых адказных спаборніцтвах.Усяго ён правёў тры баі. Сапернікі падабраліся не з лёгкіх. Брат Сяргей і трэнер Андрэй Івічук былі побач і падбадзёрвалі яго. Падтрымка давала моцную матывацыю да перамогі. У выніку Аляксандр Кульчынскі заняў трэцяе месца ў асабістым заліку і ва ўрачыстай абстаноўцы быў узнагароджаны медалём і граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.У будучым Саша марыць паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, стаць прафесійным баксёрам.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: бронзавы прызёр першынства Рэспублікі Беларусь па боксе сярод юніёраў у г. Гомелі Аляксандр Кульчынскі.
Поделиться в соцсетях: