Прогноз погоды
Вс, 31 мая 2026
рекламный баннер 2025

Чалавек і яго справа Ад першай гамы – да вялікай сцэны

04/02/2010

Мабыць, кожны з нас у жыцці калі-небудзь робіць крок, які ў будучым вызначае ўвесь лёс. На першы погляд, зусім нязначны, але менавіта з яго бярэ свой пачатак непарыўная чарада падзей,якія, нібыта звёны ў ланцугу, прыводзяць нас да галоўнай справы жыцця…

Для дырэктара Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў Сяргея Рэбкаўца такім крокам стаў першы візіт у харэаграфічную школу. Прычым, як адзначае з усмешкай Сяргей Рыгоравіч, у той час асабіста яго ініцыятывы ў гэтым зусім не было.

- Мяне, як і многіх іншых дзяцей, бацькі проста паставілі перад фактам – маўляў, будзеш хадзіць, і ўсё, - расказвае Сяргей Рабкавец. – Можа, таму, што хацелі, каб сын прызвычайваўся да прыгожага – а хутчэй, проста каб меў якую-небудзь справу ў вольны час. Справа спадабалася. Ну а калі ўжо падыходзіў час заканчэння, у школу сталі прыязджаць старэйшыя вучні, якія на той час ужо паступілі ў Гродзенскае вучылішча мастацтваў. Расказвалі пра сваё цікавае жыццё, пра тое, што ёсць, аказваецца, і такая прафесія – танцор. Ну як тут было адмовіцца…

На вучылішчы Сяргей Рэбкавец не спыніўся – і пасля яго заканчэння паступіў ва ўніверсітэт культуры. З яго слоў, заўсёды хацеў толькі аднаго – дасягнуць так званайверхняй планкі менавіта ў харэаграфіі – і стаць не рэжысёрам,не выкладчыкам, а менавіта прафесіянальным танцорам.І быў запрошаны ў народны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь…

Але жыццё ўносіць свае карэктывы – на апошнім курсе ўніверсітэта Сяргей Рэбкавецсустракае сваё каханне – прыгажуню Алену… Неўзабаве яныпажаніліся. Пасля заканчэння ўніверсітэта жонка – па спецыяльнасці рэжысёр масавых святаў і народных абрадаў - была накіравана ў Драгічын, сам Сяргей Рыгоравіч паехаў у Пінск. І працаваў выкладчыкам у вучылішчы мастацтваў. На сямейным савеце ў якасці кампраміснага варыянта паміж Пінскам і Драгічынам, дзе працавала жонка, быў выбраны Кобрын. У хуткім часе нарадзілася дачка…

У Кобрыне Сяргей Рэбкавец працаваў у каледжы будаўнікоў, быў начальнікам аддзела культуры райвыканкама, двойчы выбіраўся ў Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў. Апошнім месцам працы стала Кобрынская школа мастацтваў, дзе ён дырэктар з 2002 года. Іпрацуе з натхненнем.

- Уявіце сабе – дзеці прыходзяць да нас у 7-8 гадоў, - расказвае Сяргей Рыгоравіч. – На нашых вачах маленькі чалавек, які, здаецца, зусім нядаўна ўпершыню ўбачыў музычны інструмент ці зрабіў свае першыя крокіў танцавальным класе, робіць крок за крокам ад першай гамы да вялікай сцэны, паступова ператвараецца ў артыста, музыканта, танцора - праходзіць этапы свайго станаўлення… Гэта цудоўна.І справа нават не ў тым, стане сённяшні вучань прафесійным музыкантам ці выбярэ для сябе якую-небудзь іншую сферу – уплыў, які аказвае на чалавека, з аднаго боку, сапраўднае мастацтва, а з другога – пастаянная неабходнасць прызвычайвацца да дысцыпліны, парадку і арганізацыі свайго працоўнага дня, у любым выпадку пойдзе толькіна карысць.

На сённяшні дзень у Кобрынскай школе мастацтваў займаюцца 632 вучні. Цікавы факт – лічба гэтая на працягу многіх гадоў практычна не мяняецца, болей таго – жадаючых навучацца на самой справе значна больш. А гэта, згадзіцеся, лепшы паказчык таго, што час, калі задумваліся толькі пра тое, каб зарабіць грошы, прайшоў. Таму што сучасны грамадзянін –перш за ўсё асоба шматгранная, вялікае значэнне для якой мае не толькі матэрыяльны дастатак, але і культурныўзровень. І яшчэ адзін цікавы момант – тыя, хто добра вучыцца ў музычнай школе, выдатна займаюцца і ў школе звычайнай. І ўсё паспяваюць – таму што з маленства прывыкаюць правільна арганізоўваць свой час.

Не адышла ад сямейных традыцый і дачка Сяргея Рэбкаўца – Ульяна, якая ў гэтым годзе заканчвае навучанне па класу фартэпіяна. Ну а малодшаму сыну, Івану, пакуль толькі два гады – але, як расказвае Сяргей Рыгоравіч, нават зараз ён адносіцца да музыкі з вялікай цікавасцю.

Ёсць сярод выпускнікоўКобрынскай школы мастацтваў і тыя, кім тут ганарацца па праву. Гэта – выпускнікі, якія вырашылі звязаць свой лёс з музыкай ці харэаграфіяй, лаўрэаты конкурсаў і фестываляў самага рознага ўзроўню. З задавальненнем успамінаюць у школе імёны многіх былых выпускнікоў - Аляксандра Гелаха, Рамана Філінскага, Алены Круглінскай і многіх іншых. 8 выпускнікоў Кобрынскай школы мастацтваў сёння з’яўляюцца стыпендыятамі Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Дарэчы, менавіта з гэтых сцен выйшла і наша кобрынская зорачка Вольга Сацюк, якую сёння ведае ўся краіна. Што ж датычыцца педагагічнага калектыву школы мастацтваў – то практычна палову яго складаюць былыя выпускнікі. Так што можна сказаць, што і кадры для сябе ў Кобрынскай школе мастацтваў рыхтуюць самі. Выдатныя магчымасці і для самарэалізацыі. Актыўная канцэртная дзейнасць, 23 калектывы, 3 з якіх носяць званне ўзорных, дазваляюць у поўнай меры раскрыць свае здольнасці кожнаму і даруюць асалоду на шматлікіх канцэртах сваім слухачам.

Самае вялікае задавальненне, калі выступаюць вучні школы, адчувае і сам Сяргей Рэбкавец. Менавіта калі на сцэне выкладчыкі па-майстэрску іграюць разам са сваімі вучнямі, а ў зале гучаць апладысменты, лепш за ўсё адчуваеш, што час і намаганні педагогаў не прапалі дарма - а наша краіна стала багацейшай на таленавітых людзей.І зноў хочацца працаваць…

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


2026

Свадебные истории

ХендМейд

Семейные рецепты

Народная пятилетка 1

КобринАгроМаш

мчс

лагуна май

Последние новости