Единый день голосования
Ср, 21 февраля 2024
Прогноз погоды

Зразумець бяду людскую

08/07/2020 Социум Разное

[caption id="attachment_38889" align="alignleft" width="500"] Уладзімір Вакуліч перад чарговым выездам на выклік.[/caption]

Вялікая сумка, неабходныя ў эпідэміялагічнай сітуацыі касцюм індывідуальнай аховы і маска, стары, але надзейны “Пасат”. Фельчар з Пецькаўскага ФАПа Уладзімір Вакуліч выязджае на выклік, каб дапамагчы чарговаму пацыенту даць рады сваёй хваробе.

- Здаецца, мой шлях быў вызначаны самім лёсам: мой бацька працаваў хірургам, маці – лабарантам у бальніцы, - усміхаецца Уладзімір Іванавіч. – Паступіў па месцы жыхарства ў Пінскае медыцынскае вучылішча (зараз – Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж). А пасля заканчэння ў 1988 годзе адразу пайшоў у армію, так што праз два гады давялося многае аднаўляць у памяці.

На Кобрыншчыне Уладзімір Вакуліч апынуўся ў 1998 годзе – бабуля тут пакінула яму ў спадчыну хату. Як адзначае фельчар, спачатку работа здалася складанай. Але з цягам часу прызвычаіўся – дапамагла актыўная самаадукацыя і шчырае жаданне дапамагаць людзям. 8 гадоў таму ў Пецьках быў пабудаваны новы ФАП, і магчымасцяў для гэтага стала яшчэ больш. Вялікую падтрымку медыкам аказвае СВК “Узыходзячая зара” – сярод іншага, з дапамогай гаспадаркі на ФАПе з’явілася новая мэбля, былі ўстаўлены пластыкавыя вокны, пры неабходнасці выдзяляецца і транспарт.  

У “зоне адказнасці” Уладзіміра Іванавіча 4 вёскі – Пецькі, Патрыкі, Гайкоўка і Каташы. У дзвюх першых насельніцтва даволі маладое (напэўна, – сказваецца блізкасць да горада), і прырастае новымі грамадзянамі – на ўчастку на момант нашага візіту налічвалася 21 дзіця ва ўзросце да 1 года. А вось самыя распаўсюджаныя захворванні даволі тыповыя і для старых, і для маладых  – парушэнні артэрыяльнага ціску і праблемы з суставамі.  Няпростая эпідэміялагічная сітуацыя зрабіла людзей больш дысцыплінаванымі і асцярожнымі – цяпер большасць выклікае фельчара дадому. Значную дапамогу Уладзіміру Вакулічу ў рабоце аказвае санітарка Святлана Кузьміч.

Любяць свайго фельчара і мясцовыя жыхары, удзячнасць якіх і стала інфармацыйнай нагодай для нашай сустрэчы. Сярод рысаў, якія вяскоўцы адзначаюць ва Уладзіміра Вакуліча, - высокі прафесіяналізм і здольнасць зразумець чужую бяду, што часам дапамагае лепш за самыя дарагія лекі. І сапраўды, пасля гутаркі з гэтым нешматслоўным чалавекам адчуваеш нейкае дзіўнае заспакаенне, хочацца жыць і верыць у лепшае. А яшчэ – не хварэць, чаго Уладзімір Іванавіч шчыра жадае ўсім сваім пацыентам.

Дзмітрый Бялоў.

Фота аўтара.  

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу