Ср, 11 сентября 2024
Прогноз погоды

Заўзятараў сабрала “Вертыкаль”

19/03/2020 Здаровы лад жыцця

Хвалюючыя моманты, бадзёрая падтрымка балельшчыкаў і сапраўдны спартыўны азарт – менавіта такой атмасферай адзначылася раённая спартакіяда работнікаў Кобрынскага райвыканкама “Вертыкаль”, якая прайшла на базе КСДЗЮШАР Кобрынскага раёна. У спартакіядзе прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад, кіраўнікі прадпрыемстваў,  прафсаюзныя лідары.

- Радуе, што, нягледзячы на сваю занятасць, вы знаходзіце час для здаровага ладу жыцця, - адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, вітаючы ўдзельнікаў. – Упэўнены, што сённяшняе мерапрыемства стане сапраўдным спартыўным святам.

Так і атрымалася – пасля ўрачыстага адкрыцця і выступлення ўзорнага  ансамбля сучаснага танца “Мадэрн” і творчых прывітанняў каманд  “Вялікая кампанія”, “Пазітыў” і “Кенгуру”, капітанамі якіх сталі намеснікі старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, Сяргей Дзенісюк і Аляксандр Мартынюк, спартсмены разышліся па пляцоўках у адпаведнасці з выбраным відам спорту. У валейбольнай зале кіраўнікі спаборнічалі ў кідках мяча ў кальцо, аматары дартса трапна кідалі дроцікі. На другім паверсе абменьваліся імклівымі падачамі прыхільнікі настольнага тэніса, побач праходзілі нячутныя, аднак не менш напружаныя баталіі ў шашкі. Шчырыя эмоцыі балельшчыкаў выклікала эстафета па плаванні. Адным словам, кожны ўдзельнік меў магчымасць праявіць сябе.

Васілій ДЗЕМІДОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- Спартакіяда – гэта выдатнае мерапрыемства, якое найлепшым чынам паказвала стаўленне супрацоўнікаў дзяржаўнага апарата да спорту і здаровага ладу жыцця.

 

 

Аляксандр МАРТЫНЮК, намеснік старшыні райвыканкама:

- На рабоце мы бачым перш за ўсё прафесіянальныя навыкі, а тут  мы раскрываемся з іншага боку: нехта выдатна гуляе ў настольны тэніс, іншы – у валейбол, трэці добра плавае… Хочацца адзначыць вялікую ролю падобных мерапрыемстваў у справе згуртавання калектыву.

 

Сяргей САЛЬЯНЧУК, начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама:

- Для мянеспартакіяда - выдатная магчымасць не толькі праверыць сваю фізічную форму, але і цікава правесці час. У спартакіядзе “Вертыкаль” я прымаю ўдзел не ўпершыню і кожны раз гэтае мерапрыемства пакідае самыя добрыя ўражанні.

 

Яркія эмоцый падарылі валейбольныя паядынкі. З першых хвілін каманда “Вялікая кампанія” пад кіраўніцтвам Валянціна Трубчыка ўзяла ініцыятыву ў свае рукі і літаральна на адным дыханні пераможна завяршыла першую партыю з камандай “Кенгуру”. Аднак сапернікі хутка разыграліся, дэманструючы вялікую волю да перамогі, і наступныя партыі ўжо не былі лёгкімі ні для каго. Выдатную падтрымку аказвалі балельшчыкі, якія на ўсю залу скандзіравалі назвы любімых каманд і сустракалі авацыямі кожны забіты мяч. На пазітыўнай ноце прайшла і вясёлая “Спартландыя”.

Па выніках спартакіяды лепшай стала каманда “Вялікая кампанія”, 2-е месца заваявала каманда “Кенгуру”, 3-е месца – у каманды “Пазітыў”. Дыпломы, медалі і  падарункавыя сертыфікаты ад Кобрынскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў знайшлі лепшых спартсменаў у індывідуальным заліку, а таксама тых, хто праявіў самую моцную волю да перамогі. Добры настрой, моцны зарад пазітыву атрымалі ўсе ўдзельнікі.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу