Ср, 19 марта 2025
Прогноз погоды

Запрашаем на “Дажынкі”

11/09/2020

Культура беларускага народа цесна звязана з працай на зямлі. Многія святы, традыцыі і абрады бяруць свой пачатак з земляробчага календара.  Адзін з самых вядомых старажытных абрадаў усходніх славян - “Дажынкі”. Ён сімвалізуе канец гарачай уборачнай пары, завяршэнне цыклу каляндарных земляробчых работ, таму і праводзілі яго з вялікім размахам.

 Традыцыі дажынак аказаліся такімі моцнымі, што захаваліся і да нашых дзён. У 2020 годзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі  пашчасціла прымаць Кобрыншчыне. 12 верасня аграгарадок  Дзівін будзе сустракаць як саміх герояў жніва, так і тых, хто захацеў ім выказаць словы падзякі. Віншаванні і падарункі, выставы народнай творчасці, песні, танцы… Народ заслужыў гэтае свята. Вялікі каравай на стале і збожжа ў засеках – дабрабыт нашай краіны.

Алена Бакун

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу