Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

За сучаснымі ведамі – у гімназію!

01/09/2011 Образование

Калектыў гімназіі г. Кобрына гатовы да новага навучальнага года. Яшчэ ў ліпені тут быў завершаны рамонт кабінетаў і класаў. А літаральна за некалькі дзён да пачатку навучальнага года персанал займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Сёлета ў гімназію прыйдуць 132 новыя  навучэнцы. З кожным годам колькасць жадаючых вучыцца менавіта тут узрастае. І гэта невыпадкова. Гімназія г. Кобрына адпавядае свайму высокаму статусу. Адзін з прыярытэтных накірункаў – англійская мова. Высокакваліфікаваныя педагогі старанна выкладаюць гэтую патрэбную для кожнага сучаснага чалавека дысцыпліну. Зусім нядаўна ў класе замежнай мовы было ўстаноўлена шэсць камп’ютараў, аб’яднаных лакальнай сеткай, набыты ноўтбук.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ (злева направа): настаўнікі замежнай мовы гімназіі Іна Хмялеўская, Жана Андрасюк, Юрый Хмялеўскі, Ала Багдановіч, Наталія Мазоль і Іна Андраюк.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу