У рэдакцыю газеты патэлефанавала некалькі жыхароў вёскі Залессе. Яны паведамілі, што каля фермы, якая знаходзіцца на тэрыторыі, і арандуецца кампаніяй з італьянскім капіталам «БісолаГабрыэлеФарм», высякаюцца елкі і закопваюцца ў зямлю.
- Так, такі факт быў, - гаворыць старшыня Залескага сельскага Савета Валерый Іванюк. - Кампанія набыла нерухомасць тут, а таксама ўзяла ў арэнду зямлю на 50 гадоў. Фактычна ўсю тэрыторыю, якая належала раней калгасу імя Суворава.
На гэтай тэрыторыі знаходзілася пасадка елак. Яны былі высечаны без дазволу.
- Для таго, каб высякаць дрэвы на тэрыторыі, якая арандуецца, павінен быць дазвол з сельсавета, узгоднены з нашай інспекцыяй, - паведамілі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. - Такога дазволу ў кампаніі не было. І за высечку елак яна атрымала штраф згодна з артыкулам 15.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях агульнай сумай 700 тысяч рублёў, і яшчэ яна павінна ўнесці ў бюджэт 1,75 млн. рублёў нанесенай шкоды.
Паводле апошняй інфармацыі, штраф і страту кампанія ўжо аплаціла.
Настасся ЗАНЬКО.
Поделиться в соцсетях: