Сб, 20 июля 2024
Прогноз погоды

З самым важным дакументам – у вялікае жыццё!

18/03/2020

Цырымонія ўручэння маладым кабрынчанам пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і членскіх білетаў ГА “БРСМ” прайшла ў Палацы культуры напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук і намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.

Цырымонію ўрэчэння пашпартоў праводзіць Іван ДаўжукЦырымонію ўручэння членскіх білетаў ГА “БРСМ” праводзіць Валянцін Трубчык

Вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нкашай краіны, атрымалі магчымасць прымаць удзел ва ўсіх працэсах, якія адбываюцца ў яе жыцці, у тым ліку і ў жыцці Кобрыншчыны, - адзначыў, звяртаючыся да ўдзельнікаў імпрэзы, Іван Даўжук. – Хочацца пажадаць, каб вы ішлі па гэтым жыцці з энтузіязмам і аптымізмам, заўсёды помнілі аб тым, што быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – вялікі гонар і вялікая адказнасць.

У гэты дзень малая зала Палаца культуры сабрала лепшых прадстаўнікоў моладзі – выдатнікаў вучобы, актывістаў маладзёжнага руху, пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Пад апладысменты прысутных Іван Даўжук уручыў маладым кабрынчанам пашпарты і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Знамянальным гэты дзень стаў і для тых, хто папоўніў рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – аб’яднання для дзейных, актыўных і крэатыўных. Членскія білеты ГА “БРСМ” уручыў Валянцін Трубчык.

(Злева направа) Іван Даўжук, Марына Палявода і Валянцін Трубчык з маладымі грамадзянамі Кобрыншчыны

- Будучыня краіны – гэта моладзь, - адзначыў Валянцін Васільевіч. – Менавіта яна возьме ў свае рукі ўсе працэсы, якія адбываюцца ў нашым грамадстве. Наша моладзь – гэта наша надзея і спадзяванне.

Не засталіся без увагі ў гэты дзень і ўдзельнікі шматлікіх цікавых праектаў, якімі славіцца жыццё ГА “БРСМ”. Узнагароды пераможцам і прызёрам абласнога конкурсу на лепшы сацыяльны ролік, анлайн-праекта “У саюз з сябрамі”, а таксама раённага творчага конкурсу бук-трэйлераў “Кніга з экрана” ўручыла першы сакратар Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Марына Палявода.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота: Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

 

 

 

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу