Пн, 04 ноября 2024
Прогноз погоды

З 28 сакавіка па 4 красавіка прайшла рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу - 2020”

08/04/2020

З 28 сакавіка па 4 красавіка ў нашай краіне пад эгідай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь прайшла рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу - 2020”.

Сёлета яна прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі. Акцыю падтрымала і Кобрыншчына. Разам с работнікамі Кобрынскага доследнага лясгаса 4 красавіка ўдзел у пасадцы лесу прынялі  супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй Міхаілам Грышкевічам і прадстаўнікі раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам Івана Даўжука.

Як адзначыў дырэктар Кобрынскага лясгаса Аляксандр Кулік, длдя пасадкі быў выбраны ўчастак плошчай 1,9 га ў Балоцкім лясніцтве. Летась тут у выніку наступстваў урагану практычна ўвесь лес быў знішчаны, і цяпер галоўная задача лясгаса - аднавіць тое, што было страчана. Пасадка вялася па схеме: адзін сеянец сасны, тры бярозы. Аляксандр Антонавіч падкрэсліў, што менавіта змешаныя лясы больш устойлівыя да захворванняў і шкоднікаў.

Працоўны дэсант шчыраваў на лясной ніве з цудоўным настроем. Адны, узброіўшыся мячом Колесава, рабілі лункі, другія высаджвалі маленькія сеянцы. Кожнае дрэўца, пасаджанае з любоўю, абавязкова добра прыжывецца і будзе радаваць сваёй прыгажосцю. Аляксандр Антонавіч заўважыў, што сёлета “Тыдзень лесу” на Кобрыншчыне прайшоў вельмі актыўна. У акцыі прынялі удзел як шматлікія арганізацыі, так і розныя катэгорыі грамадзян.

Фота аўтара. На здымку: удзельнікі акцыі “Тыдзень лесу 2020”.  

Раман МЕЛЬНІК.

 

   

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу