Увага – конкурс “Жывая класіка”!
У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў “Жвывая класіка”. Удзел у конкурсе прымуць навучэнцы ўстаноў агульная сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.
Конкурс праводзіцца на працягу года. Першы этап – ва ўстановах агульная сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка 2017 года, другі (раённы) – з 1 па 30 сакавіка 2017 года, трэці (абласны і Мінскі гарадскі) – з 1 па 31 мая 2017 года. Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурса лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага этапу, які адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
Спампаваць Палажэнне аб конкурсе можна тут: http://mininform.gov.by/uploads/files/Polozhenie-skanirovannoe.pdf
Поделиться в соцсетях: