Наташа нават не паверыла сваім вачам: у хату ўвайшоў яе Мікалай. Як такое можа быць? Тры пахаванкі, а муж… жывы. Гэта не сон: вось ён, горача абдымае жонку, ласкава праводзіць далонню па галоўках дзетак: Паўла, Колі і Веры. А пасля расказаў, што адбылося на самой справе. ...У баі Мікалая кантузіла, і ён страціў прытомнасць. Яго палічылі за мёртвага і адаслалі пахаванку родным. Калі пасля бою салдаты збіралі загінуўшых, каб пахаваць, заўважылі, што нехта спрабуе ўстаць і не можа. Гэты быў мой дзед. Яго накіравалі ў шпіталь, а паколькі сярод мёртвых яго зноў не аказалася, дадому даслалі яшчэ адзін ліст, дзе значылася, што Лук Мікалай Паўлавіч знік без вестак. А потым, зусім заблытаўшыся, што здарылася з гэтым байцом, адправілі яшчэ адну пахаванку.
Наталля КАНДРАШУК.
Поделиться в соцсетях: