Вс, 09 февраля 2025
Прогноз погоды

Визит Кобринской РО РОО “Белая Русь” к молодым инвалидам

21/09/2016

Дапамога, скіраваная ў будучыню

img_3850Чарговы візіт ветлівасці і дабрыні здзейснілі прадстаўнікі Кобрынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на чале са сваім старшынёй Раманам Мельнікам. Акцыя прайшла дзякуючы спонсарскай дапамозе ААТ “Кобрындрэў”, дзе, дарэчы, таксама працуе моцная “пярвічка” грамадскага аб’яднання. На гэты раз адрасатамі дапамогі сталі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання і суправаджальнага пражывання, якія атрымалі ў падарунак партыю драўляных рамак рознага памеру, з любоўю выкананых спецыялістамі ААТ “Кобрындрэў”. Рамкі ў аддзяленні выкарыстоўваюцца для афармлення творчых работ маладых інвалідаў.Як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і член савета РА РГА “Белая Русь” Таццяна Бойка, гэта менавіта той выпадак, калі дапамога аказалася скіраванай у будучыню: зусім хутка карысныя падарункі ўнясуць свой непасрэдны ўклад у далейшую сацыяльную адаптацыю і рэабілітацыю маладых інвалідаў. А работа Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” працягваецца, таму што вакол яшчэ шмат людзей, якім патрэбна дзейсная дапамога, і шмат добрых сэрцаў, якія гатовы яе аказаць.Дзмітрый БЯЛОЎ.НА ЗДЫМКУ аўтара: Раман Мельнік і Таццяна Бойка ўручаюць падарункі ад ААТ “Кобрындрэў” загадчыку аддзялення дзённага знаходжання і суправаджальнага пражывання для інвалідаў Кобрынскага ТЦСАН Наталлі Лукашук і маладым інвалідам.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу