Рыцарскі візіт
Вярнуцца на 10 стагоддзяў назад – здавалася б, зусім не спраўджальная мара. Але ў адзін з апошніх дзён жніўня прыгожая казка стала рэчаіснасцю для выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дома.
З цікавай гульнявой праграмай да дзяцей завіталі члены брэсцкага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Жалезны жолуд”. Спачатку “гаспадары” недаверліва разглядалі незвычайных гасцей і неахвотна ішлі ў карагод, але чароўныя гукі старадаўняй музыкі паспяхова вырашылі ўсе камунікатыўныя праблемы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем танцавалі, гулялі з рыцарскімі шапкамі і даспехамі. Дарэчы, адзенне, абутак і нават даспехі члены клуба вырабляюць самі, і ўсё – з натуральных матэрыялаў.
“Жалезны жолуд” прыехаў у дзіцячы дом не з пустымі рукамі. Кожнае дзіця атрымала меч або кветку з паветранага шарыка і іншыя падарункі. А апошнім акордам свята стаў салодкі стол.Наталля ЕФЦІФЕЕВА.НА ЗДЫМКУ аўтара: мамант свята.
Поделиться в соцсетях: