Пн, 04 ноября 2024
Прогноз погоды

В Минске прошла ежегодная выставка “СМІ ў Беларусі”

19/05/2016

Калі яднае журналістыка
Штогод Мінск збірае журналістаў на спецыялізаваную выстаўку “СМІ ў Беларусі”. Сёлета форум быў юбілейным - двадцатым.
У нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа” з’ехаліся прадстаўнікі рэгіянальных пячатных СМІ, спецыялізаваных выданняў, рэспубліканскіх тэлеканалаў. Кожны меў магчымасць яскрава сябе прадставіць, тым самым даючы магчымасць пераняць вопыт калегам.
Дарэчы, простым наведвальнікам таксама было чым заняцца. Для гасцей ладзіліся шматлікія конкурсы, у якіх разыгрываліся каштоўныя падарункі. Прадстаўнікі тэлеканала “Ваен-ТВ” арганізавалі акцыю “Дзякуй за Перамогу”, у ходзе якой можна было сфатаграфавацца ў гімнасцёрцы з сапраўднай зброяй. Пасля здымкі былі размешчаны ў спецыяльным фотаальбоме ў інтэрнэце.
Што тычыцца рэгіянальных СМІ, то “Кобрынскі веснік”, як і шэраг іншых “раёнак”, прадставіў сябе як мае быць. Наведвальнікам павільёна пячатных выданняў Брэсцкай вобласці, дзе мы размяшчаліся, прапанавалася расказаць, што яны ведаюць пра Кобрыншчыну і Брэстчыну ў цэлым, а таксама пра славутыя мясціны і, наогул, ці былі там калі-небудзь, а ўзамен ад рэдакцыі на памяць былі ўручаны сувеніры.
Прыемна, што некаторыя наведвальнікі былі ў нашым горадзе, ведаюць пра ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава. Некаторыя, хто родам з Брэстчыны, з вялікай цікавасцю гарталі нумары газеты, каб акунуцца ў размеранную атмасферу жыцця глыбінкі.
Прадстаўнікі рэспубліканскіх тэлеканалаў вялі забаўляльныя праграмы, дазвалялі сфатаграфавацца на памяць, чым мы, безумоўна, скарысталіся.
У час медыяфорума прайшло шмат мерапрыемстваў, сярод якіх і Летняя школа журналістыкі. Кожны год у інстытуце журналістыкі БДУ перад прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ і студэнтамі выступаюць мэтры не толькі беларускай, але і замежнай журналістыкі. Мы наведалі майстар-клас першага намесніка галоўнага рэдактара газеты “Камсамольская праўда” Мікалая Ефімовіча, які падзяліўся сваім вопытам і некаторымі прафесіянальнымі сакрэтамі.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу