Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Кобрынскага РАУС Сяргей Заяц, 4 ліпеня вадзіцель аўтамабіля, які рухаўся па вуліцы Паўночнай, не справіўся з кіраваннем і збіў веласіпедыста. Мужчына памёр на месцы.
Аварыя адбылася ў 14.00 гадзін. 41-гадовая жанчына рухалася ў “Рэно-Меган-Сцэнік” па вуліцы Паўночнай з боку вуліцы Каралёва ў напрамку да птушкафабрыкі. На закругленні дарогі яна не змагла выбраць бяспечную хуткасць і бакавы інтэрвал паміж сваім аўтамабілем і веласіпедыстам, які рухаўся ў тым жа напрамку.
У выніку яна збіла веласіпедыста, а пасля з’ехала ў кювет і перакулілася. 30-гадовы веласіпедыст ад атрыманых траўм памёр на месцы. Жанчына не пацярпела.
Праводзіцца праверка.
Настасся ЗАНЬКО.
Поделиться в соцсетях: