Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

В Кобрине прошли первые сельхозярмарки

05/10/2016

Усе на кірмаш!

img_4602У мінулую суботу ў Кобрыне паводле традыцыі прайшлі першыя сельгаскірмашы, якія сабралі прадстаўнікоў гаспадарак, фермераў і прыватнікаў не толькі раёна, але і розных куткоў вобласці. Мы пабывалі на двух з чатырох адведзеных пляцоўках – каля Дома гандлю і гандлёвага цэнтра “Палессе”, вывучылі асартымент і прыцаніліся.Безумоўным лідарам была бульба, якую можна было набыць ад 20 да 30 капеек за кілаграм у залежнасці ад гатунку. Не менш было і цыбулі, якую прадавалі па 40 - 45 капеек, крыху менш прасілі за моркву – па 30 - 35 капеек. Даволі танна каштавала капуста – па 30 капеек за кілаграм. Дарэчы, адзін з такіх “капусных” фермераў-аматараў з Кобрына Віталій Заруба расказаў, што вырошчвае гэтую агародніну ўжо пяць гадоў.

img_4589img_4626Смачныя яблыкі можна было набыць у прадстаўнікоў ААТ “Батчы” па 70 капеек, іншыя прадаўцы гэтых фруктаў прапаноўвалі ў залежнасці ад гатунку ад 50 капеек да аднаго рубля за кілаграм. Аматары садоўніцтва маглі набыць саджанцы ад 6 да 10 рублёў.Дзівінскі філіял Кобрынскага райспажыўтаварыства акрамя агародніны прапаноўваў мёд, журавіны, гарбузы, кавуны з беларускіх палёў.Да ўсяго пералічанага каля “Палесся” наведвальнікам прапаноўвалі кветкі, рыбу і шмат чаго іншага.Па словах прадаўцоў, на першых кірмашах людзі часцей прыцэньваюцца, а вось на астатніх ужо робяць асноўныя закупкі.

img_4630Нагадаем, што наперадзе яшчэ два кірмашы – 8 і 15 кастрычніка, якія пройдуць на ўжо знаёмых для ўсіх пляцоўках: каля Дома гандлю, гандлёвага дома “Палессе”, на плошчы Матросава і па вуліцы Настасіча ў “ваенным гарадку”.Людміла ПАШКОВІЧ.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу