Пн, 15 апреля 2024
Прогноз погоды

У “раёнкі” - новая ўзнагарода

25/02/2016

У “раёнкі” - новая ўзнагарода
Другі год запар газета “Кобрынскі веснік” прымае ўдзел у абласным творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прызёраў і пераможцаў прайшла ў Брэсце на базе міжнароднага маладзёжнага валанцёрскага цэнтра.
На святочнае мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі СМІ Брэстчыны і супрацоўнікі аддзелаў і падраздзяленняў МНС вобласці. Начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Шаршуновіч падзякаваў журналістам за плённае супрацоўніцтва.
Рэдакцыя газеты “Кобрынскі веснік” стала другой у намінацыі “Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцства”, уступіўшы калегам з газеты “Івацэвіцкі веснік”. Дарэчы, узнагароджванне прайшло па трох намінацыях. Акрамя вышэй названай, былі намінацыі “Лепшы аўтар” і “За аператыўнасць і аб’ектыўнасць”. Усім пераможцам і прызёрам уручаны дыпломы і, як сказалі калегі-журналісты, кожны атрымаў арыгінальны “Оскар” ад МНС – імянны вогнетушыцель.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота з архіва “КВ”.

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу