Прогноз погоды
Пт, 11 июля 2025

У паход - за ведамi

06/09/2010 Образование

Першы званок... Прыгожая школьная форма, яркія кветкі ў руках першакласнікаў, радасныя вочы бацькоў — усё міжволі настройвае на ўрачысты лад.

Мы наведалі святочную лінейку, якая прайшла ў СШ №7. І хоць надвор’е не дало магчымасці правесці першы званок на школьным двары, у спартыўнай зале школы - дарэчы, нядаўна адрамантаванай — месца хапіла ўсім. Прыгожыя выпускнікі, якім да самастойнага жыцця застаўся літаральна адзін крок, прадстаўнікі сярэдняга звяна, якім яшчэ вучыцца і вучыцца... А вось і першакласнікі — у іх усё яшчэ толькіпачынаецца.Дарэчы, першых класаў у СШ №7 у гэтым годзе 5 - усяго ж запарты сядуць 1056 вучняў,прыкладна такі ўзровень тут стабільна падтрымліваецца ўжо працяглы час. А вось у пятых класах назіраецца паступовае папаўненне — школа карыстаецца папулярнасцю. З чым СШ №7 сустрэлановы навучальны год і якія планы мае на будучыню, расказвае дырэктар Андрэй Воран. - Акрамя таго, што сваімі сіламі зрабілі рамонт спартыўнай залы, плануем рас- пачаць рамонтныя работы ў лёгкаатлетычным манежы, - адзначае Андрэй Аляксеевіч.- Трэба будзе палепшыць бытавыя ўмовы ў блоку пачатковых класаў. У прыватнасці, ён будзе больш ізаляваным — для таго, каб група прадоўжанага дня мела магчымасць адпачываць, каб дзецям не перашкаджалі старшакласнікі. А ў цэлым парадак - гэта такая рэч,падтрымліваць якую трэба пастаянна. Пад пастаяннай увагай у школе і такое пытанне, як паступленне. Толькі ў гэтым годзе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 37 чалавек, што складае 53% ад агульнай колькасці выпускнікоў, і 27 чалавек, ці 39% - у сярэднія спецыяльныя.Будзем спадзявацца, што ў бягучым навучальным годзе выпускнікі школы зноў парадуюць педагогаў сваімі поспехамі і дасягненнямі.Скончылася ўрачыстая лінейка, дзеці разам са сваімі настаўнікамі разыходзяцца па класах, каб упершыню ў новым навучальным годзе праслухаць свой першы ўрок. А ў настаўнікаў пачынаюцца прывычныя працоўныя будні — са сваімі радасцямі і праблемамі, цяжкасцямі і нечаканасцямі. Удачы вам, педагогі, і няхай кожны працоўны дзень будзе для вас такім жа ўрачыстым святам, як гэты Дзень ведаў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Поделиться в соцсетях: