Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

У Кобрыне веласіпеды крадуць нават з пад’ездаў

18/06/2013 Закон и право

- Праблема крадзяжоў веласіпедаў па-ранейшаму застаецца вострай, - лічыць намеснік начальніка аддзела аховы грамадскага правапарадку і прафілактыкі Кобрынскага РАУС Аляксандр Вакульчык. - Вось, напрыклад, за мінулы год у горадзе і раёне ўкралі 27 веласіпедаў, з пачатку бягучага года ўжо зафіксавана пяць крадзяжоў.Асноўная прычына - бестурботнасць саміх гаспадароў. Часта веласіпеды пакідаюць каля будынкаў, магазінаў без спецыяльных замкоў.- Толькі адзінкавыя выпадкі, калі злодзеі перакусваюць тросікі веласіпедных замкоў. Звычайна ж людзі проста забываюць прывязаць свой веласіпед. Некаторыя разлічваюць, што ідуць у магазін “на хвіліначку”, а за гэтую хвіліначку іх двухколавы сябар ужо знікае, - расказвае Аляксандр Вакульчык. - У вёсках веласіпеды, якія без нагляду пакідаюць дзеці, крадуць са школьных двароў. У горадзе такая ж сітуацыя ў пад’ездах альбо на лесвічных пляцоўках.Аляксандр Вакульчык заклікае не ствараць спрыяльныя ўмовы для злодзеяў.- Абавязкова трэба карыстацца спецыяльнымі замкамі. А калі іх няма, то не пакідаць веласіпеды без нагляду. Памятайце, вы самі можаце застрахаваць сваю маёмасць ад крадзяжу, - заключае міліцыянер.Настасся ЗАНЬКО.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу