Чт, 05 декабря 2024
Прогноз погоды

Свята спагады і дабрыні

10/12/2018 Социум

Добрыя ўсмешкі, цёплыя словы ды непаўторная атмасфера чуласці і ўзаемаразумення – менавіта такія ўражанні пакінуў Дзень адкрытых дзвярэй, прысвечаны Дню інвалідаў, які прайшоў у Кобрынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

- Сёння ў нас пражываюць 300 падапечных - інвалідаў 1-й і 2-й групы, - расказвае дырэктар дома-інтэрната Мікалай Данілюк. – Такія мерапрыемствы даўно сталі для нашай установы традыцыйнымі – яны дораць пражываючым хвіліны радасці, а ўсім гасцям – частачку душэўнай цеплыні.

Сёння дом-інтэрнат падтрымлівае добрыя адносіны з цэлым шэрагам ўстаноў і грамадскіх арганізацый раёна, супрацоўніцтва па абмене вопытам налажана з Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школай-інтэрнатам. Наведаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі прыйшлі родныя і блізкія пражываючых у доме-інтэрнаце, Божае слова і падарункі прынеслі прадстаўніцы сястрынства Свята-Георгіеўскай царквы на чале з настаяцелем айцом Георгіем. У госці завіталі і маладыя інваліды з аддзялення дзённага наведвання і суправаджальнага пражывання Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

А падапечныя псіханеўралагічнага дома-інтэрната парадавалі гледачоў чулымі вершамі, добрымі песнямі і вясёлымі тэатральнымі мініяцюрамі. Яркая і эмацыянальная канцэртная праграма ў чарговы раз пацвердзіла – людзі з абмежаванымі магчымасцямі адчуваюць спагаду і дабрыню куды мацней за іншых. Асабліва калі гаворка ідзе пра шчырыя пачуцці сапраўдных сяброў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымках аўтара: на сцэне – падапечныя Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната; шчырыя апладысменты ў гонар артыстаў.

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу