Прогноз погоды
Пн, 12 мая 2025

Свята гонару і славы

08/07/2020

 

[caption id="attachment_38873" align="aligncenter" width="550"] Вянкі да помніка ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўскладаюць старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Лукіянчык.[/caption]

Гордасць за мінуўшчыну, удзячнасць за сучаснасць і надзея на будучыню – менавіта гэтыя пачуцці ахопліваюць нас, калі мы ўспамінаем пра вызваленне нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кобрыншчына адзначыла Дзень Незалежнасці. Свята распачалося з цырымоніі ўскладання кветак да помніка ў скверы імя А.І. Марозава, створанага ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ушанаваць памяць загінулых прыйшлі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад, арганізацый, прадпрыемстваў і службаў раёна, прафсаюзаў, Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, ветэранскіх арганізацый і моладзі. Урачыстую атмасферу падтрымалі артысты Кобрынскага Палаца культуры, якія парадавалі ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства патрыятычнымі песнямі.

Васілій ДЗЕМІДОВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- Для мяне Дзень Незалежнасці – сімвал свабоды і гераічнай мінуўшчыны нашай краіны. Я, як і ўвесь наш народ, ганаруся вызваленнем Беларусі і перамогай над нямецка-фашысцкімі акупантамі. Гэтыя падзеі дазволілі нам жыць свабодна і працаваць на дабрабыт нашай Радзімы.

А свята набірала свой ход – шэраг цікавых мерапрыемстваў кабрынчанам і гасцям горада прапанаваў парк імя А.В. Суворава. Тут працавалі атракцыёны, каля дзіцячага забаўляльнага цэнтра “Кеша” майстар-клас па цыркавым мастацтве “Арэна цудаў” паказаў узорны цыркавы калектыў “Вяснушкі”. Побач праходзіла дзіцячае свята “Вясёлыя прыгоды”. Аматараў жывапісу аб’ядналі конкурсы малюнкаў “Беларусь – гэта мы!” і малюнкаў на асфальце.

Бліжэй да вечара цэнтр святочнай імпрэзы перамясціўся ў амфітэатр – тут усе жадаючыя маглі прыняць удзел у танцавальным вечары “Прыемныя сустрэчы”, які змянілі канцэртная праграма “Табе, Беларусь!”  і святочны канцэрт “Беларусь мая сінявокая” калектыву мастацкай самадзейнасці КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”. Завяршыўся гэты насычаны дзень агульнарэспубліканскай акцыяй “Праспяваем гімн разам”, якая стала чарговым прыкладам салідарнасці і адзінства.

[caption id="attachment_38869" align="aligncenter" width="600"] Спяваюць Арцём Хацімка и Марыя Лемяшэўская.[/caption]

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу