Прогноз погоды
Ср, 09 июля 2025

Сев яровых культур в сельскохозяйственных организациях Кобринщины в самом разгаре

14/04/2016

У ліку першых
Сяўба яравых культур у сельскагаспадарчых арганізацыях Кобрыншчыны ў самым разгары. На момант напісання матэрыялу з запланаваных пад іх пасеў 36170 гектараў было пасеяна 9038 га, што склала 25%. Па сяўбе ранніх яравых і зернебабовых культур паказчык выкананы на 62,7%, аднак некаторыя сельгаспрадпрыемствы ўжо выйшлі на фінішную прамую, а то і зусім - дайшлі да фіналу.
У ліку тых, хто ўжо завяршыў пасеў ранніх яравых і зернебабовых культур, ААТ “Пакроўскі”. У максімальна кароткі тэрмін буховіцкія аграрыі рэалізавалі пастаўленую задачу, якая ўключала ў сябе пасеў 50 гектараў ячменю, 50 - аўса, 200 - пшаніцы, 130 – зернебабовых і кармавыя культуры. Дарэчы, агульны паказчык запланаванага яравога севу складае 1360 гектараў.
Своечасова ажыццявіць сяўбу ранніх яравых культур дапамаглі многія фактары. Па-першае, загадзя ў належны стан была прыведзена неабходная для сяўбы тэхніка, палявыя ўгоддзі, ды і прырода, нягледзячы на ўласцівы ёй капрызны нораў, стала на бок вясковых рупліўцаў. Праўда, як заўважыў галоўны аграном гаспадаркі Арцём Громаў, пэўныя цяжкасці ўсё ж ўзнікалі: у нізінных месцах з-за пераўвільгатнення зямля не пускала пасяўныя агрэгаты.
Высяванне вялося сартамі першай рэпрадукцыі, элітным і суперэлітным насеннем. Варта адзначыць, што большую частку  насеннага фонду гаспадаркі складае насенне ўласнай вытворчасці, што абумоўлена добра развітым тут раслінаводствам. На карысць пакроўскім аграрыям спрацавала і тое, што ў арсенале пасяўной тэхнікі ёсць уласны агрэгат для хімічнай апрацоўкі насення, што дало магчымасць своечасова выканаць яго пратручванне.
Не апошнюю ролю адыграў і баявы настрой аграрыяў, якія на працягу сяўбы не лічыліся з часам. З першымі промнямі сонца выходзілі ў поле два пасяўныя агрэгаты і шчыравалі да змяркання. Імёны тых, хто найлепшым чынам праявіў сябе ў пасяўной, адзначаць асабліва прыемна. У лік перадавікоў залічаны механізатары Віктар Левашэня і Сцяпан Грышко, у культывацыі вызначыліся Валянцін Марчук і Сяргей Цецярук, у падкормцы азімых – Юрый Сідарук.
Безумоўна, час ставіць перад аграрыямі новыя задачы – не за гарамі высяванне кукурузы і цукровых буракоў. Гэта ўсё наперадзе, а цяпер “пакроўскіх” рупліўцаў ахапіла радасць ад здзяйснення вялікай справы, што прабівалася на іх твары стомленымі сонечнымі ўсмешкамі.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: маніторынг насення вядуць (злева направа) Арцём Громаў, механізатары ААТ “Пакроўскі” Юрый Кандрашук і Віктар Левашэня.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости