Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

Семінар-знаёмства для медыкаў

18/12/2017

Сёлета ў Кобрынскі раён у медыцынскую галіну прыйшло больш за 40 маладых урачоў і 70 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу. Спецыяльна для маладых кадраў у Кобрынскім райвыканкаме быў праведзены раённы семінар, на якім яны змаглі блізка пазнаёміцца і атрымаць карысную інфармацыю.

Моладзь павітаў галоўны ўрач Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Мікалай Брашко, які адзначыў: за некалькі месяцаў, што працуюць маладыя медыкі, на іх работу не было нараканняў. Радуе галоўнага ўрача і той факт, што многія страюцца набыць новыя веды.Сярод мэт семінара было і знаёмства з мясцовай уладай. Перад моладдзю выступіў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, які падрабязна пазнаёміў іх з жыццём Кобрынскага раёна. Асаблівую ўвагу ён надаў развіццю прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Валянцін Васільевіч падкрэсліў, што Кобрынскі раён займае першае месца ў рэспубліцы па колькасці прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Такіх прадпрыемстваў у нас налічваецца 731. Адзначалася і багатая спартыўная інфраструктура Кобрыншчыны, прадстаўленая Лядовай арэнай, аквапаркам, спартыўнай пляцоўкай у ваенным гарадку і іншымі аб’ектамі.Валянцін Трубчык падзяліўся і перспектыўнымі планамі сацыяльнага накірунку.Маладым спецыялістам была даведзена інфармацыя па пастаноўцы на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Па гэтай тэме выступіла намеснік начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, загадчык сектара жыллёвай палітыкі Ала Цыбрыўская. Расказала яна і пра льготнае крэдытаванне для маладых сем’яў пры будаўніцтве ці набыцці жылля.Маладыя спецыялісты былі актыўнымі і задавалі шмат пытанняў. Праз дзень пасля семінара для іх была наладжана паездка ў Нясвіжскі замак, што, безумоўна, станоўча адбілася на наладжванні сяброўства і збліжэнні калектыву.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ аўтара: (злева направа) з урачом-валеолагам Святланай Васільевай уражаннямі ад мерапрыемства дзеляцца загадчык Навасёлкаўскай участковай бальніцы Андрэй Халімон і ўрачы-рэнгенолагі Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Альбіна Бурагіна і Анастасія Рабцава. 

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу