Падпісная кампанія на перыядычныя выданні на другі квартал бягучага года выйшла на фінішную прамую. Актыўна праходзіць яна і на газету “Кобрынскі веснік”, тым больш што непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні падпіскі прымаюць разам з прадстаўнікамі пошты карэспандэнты газеты на чале з яе галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам. На гэты раз дэлегацыя зацікаўленых накіравалася ў Кобрынскі Палац культуры. У буйнейшай установе культуры горада ёсць нямала тых, хто сябруе з раёнкай на працягу дзесяцігоддзяў, а хтосьці ўпершыню аформіў квартальны падпісны абанемент на «Кобрынскі веснік» і чакае цікавых навін.
Намеснік дырэктара па адміністратыўна-гаспадарчай частцы Галіна Заяц – наш даўні сябар, таму выпісвае газету адразу і ахвотна раіць яе іншым, бо менавіта з “раёнкі” можна даведацца аб тым, чым жыве рэгіён, якія клопаты турбуюць людзей і якімі дасягненнямі яны ганарацца. Як і іншыя аматары газеты, якія аформілі квартальную падпіску, Галіна Васільеўна атрымала дысконтную карту, якая прадастаўляе скідкі на тавары і паслугі ў некаторых арганізацыях і прадпрыемствах горада.
Жанна ЕЛІЗАРАВА.
НА ЗДЫМКУ: шчаслівая ўладальніца дысконтнай карты Галіна Заяц.
Поделиться в соцсетях: