Прогноз погоды
Сб, 17 мая 2025

Рыначны вектар: Кобрынскія каўбасы ведаюць і ў Расіі

17/08/2011

Разнастайныя вяндліна, паштэты, каўбасы, паўфабрыкаты, марынованы шашлык у вядзерцах… На сучасным этапе на ААТ “Кобрынскі мясакамбінат” налічваецца больш як 250 найменняў апетытнай прадукцыі, якую добра ведаюць не толькі айчынныя, але і замежныя спажыўцы.

Як нам паведаміла начальнік аддзела маркетынгу камбіната Наталля Наумава, асноўны акцэнт робіцца на прасоўванне тавараў на ўнутраным рынку.

- Перш за ўсё прадукцыю ААТ “Кобрынскі мясакамбінат” вызначае высокая якасць, - гаворыць Наталля Аляксееўна. - Менавіта ў гэтым сакрэт паспяховага канкурыравання. Асноўнымі нашымі кліентамі з’яўляюцца прадстаўнікі Брэстчыны, Гродзеншчыны і сталічнага рэгіёна.

Зусім нядаўна Кобрынскі мясакамбінат прымаў удзел у кірмашы тавараў вытворцаў Брэсцкай вобласці ў Маскве. Прыемна, што ў час дэгустацый расійскія спажыўцы адзначалі перш за ўсё высокія смакавыя ўласцівасці сыравяленых і сыравэнджаных каўбас. Немалаважным фактарам, які дазваляе прасоўвацца на расійскім рынку, з’яўляецца гібкая цэнавая палітыка. А яна заўсёды задавальняе маскоўскіх і піцерскіх кліентаў. Таксама заключаны адпаведныя дагаворы аб супрацоўніцтве з Карэліяй.

ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”  - гэта сучасная, высокатэхналагічная вытворчасць. І каб крочыць у нагу з часам, тут рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Так, паводле інфармацыі дырэктара мясакамбіната Дзмітрыя Тарасюка, была мадэрнізавана вытворчая лінія ў мяса-тлушчавым цэху, што дазволіла істотна павысіць якасць тавараў.

Не першы год на вытворчасці ўкаранёны і дзейнічаюць сістэмы менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2009, 22000-2006, 1470-2004, а таксама НАССР – сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў, якія прызваны праводзіць маніторынг усіх аспектаў вытворчасці ад першага і да апошняга цыкла.

Сёлета на ААТ “Кобрынскі мясакамбінат” асвоены шырокі асартымент новай смачнай прадуцыі - каўбасы “Італьянская”, “Мадэйра”, “Сервелат па-фінску”, “Версальская”, “Вестфалія” і “Міхайлаўская”.

У жніўні пачнецца выпуск новай серыі сыравяленых і сыравэнджаных каўбас “Дельторо Презенто”, “Дельторо Фламенко”, “Венецыя” і ”Фінская”. Спецыялісты мясакамбіната вывучалі запатрабаванні і густы кліентаў і пры распрацоўцы новай прадукцыі пастараліся ўлічыць прапановы спажыўцоў.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара і з архіва ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости