Прогноз погоды
Пт, 29 мая 2026
рекламный баннер 2025

ПРЫДАРОЖНЫ СЭРВIС: тэндэнцыя са знакам “плюс”

16/09/2010Образование

Скрыжаванне аўтамабільных трас рэспубліканскага і міжнароднага прызначэння надае Кобрынскаму раёну статус буйнейшага транзітнага цэнтра, праз які кожны дзень праходзяць патокі транспарту, у тым ліку і з замежжа. З упэўненасцю можна адзначыць, што фарміраванне станоўчага іміджу нашай краіны на міжнароднай арэне залежыць у тым ліку і ад прыдарожнага сэрвісу. Менавіта гэта сфера на працягу шэрагу гадоў знаходзіцца пад пільнай увагай і кантролем з боку дзяржавы. У верасні супрацоўнікі ДУ “Кобрынскі ЗЦГіЭ” правялі маніторынгавую праверку з удзелам прадстаўнікоў СМІ аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу. Адметна тое, што яе вынікі адрозніваюцца ў лепшы бок у параўнанні з аналагічнымі рэйдамі, якія ажыццяўляліся два-тры гады таму. Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района Звярталася ўвага на стан прылягаючых тэрыторый да трасы Брэст - Мінск - граніца РФ. Адразу было бачна, што ўсе дарожныя арганізацыі, якія замацаваныя за гэтымі ўчасткамі, з высокай доляй адказнасці ставяцца да сваіх абавязкаў. Сістэматычна ажыццяўляецца скошванне расліннасці, а на пунктах часовага адпачынку вадзіцеляў своечасова прыбіраецца смецце як з кантэйнераў, так і з лесапаласы, утрымліваюцца ў задавальняючым стане малыя архітэктурныя формы. Каля кафэ “Сафія”, якое знаходзіцца на 86-м кіламетры трасы Мінск - граніца РФ, заўсёды шмат велікагрузных аўтамабіляў. На момант рэйдавай праверкі ў кафэ адпачывалі пасля дальняй дарогі прадстаўнікі Сербіі, якія дзякавалі гаспадарам за гасцінны прыём. Тым не менш супрацоўнікі цэнтра гігіены выявілі тут шэраг парушэнняў. Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района Персаналу ўстановы неабходна больш уважліва сачыць за навядзеннем элементарнага парадку ў абедзеннай зале, захоўваць прадукты харчавання, кухонны і ўборачны інвентар, спецадзенне ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі і правіламі. Паводле вышэйадзначаных парушэнняў гаспадар “Сафіі” атрымаў папярэджанне і ва ўстаноўленыя тэрміны павінен выправіць недахопы. Не менш людным месцам з’яўляецца пункт прыдарожнага сэрвісу “Каменная кветка” ў в. Камень. На момант праверкі ў аднаго з супрацоўнікаў пры сабе не аказалася медыцынскай кніжкі, пакідаў жадаць лепшага парадак у халадзільным абсталяванні, адсутнічала прыстасаванне для гігіены рук, неналежным чынам захоўвалася адзенне. У выніку работнікі ДУ “ЗЦГіЭ” таксама склалі прадпісанне, якое патрабуе ад кіраўніцтва і персаналу бара аператыўнага вырашэння “праблемных” момантаў. У лепшы бок адрозніваецца кафэ “Церамок” ПГУП “Кардэліна”. Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района З тонкім дызайнерскім густам побач з яго будынкам праведзена рэканструкцыя тэрыторыі з маленькімі альтанкамі, фігуркамі жывёл і морам яркіх кветак. Афіцыянты  сведчаць, што геаграфія іх пастаянных кліентаў год ад году імкліва пашыраецца. Вось, напрыклад, сёлета завіталі кітайцы, якія заказалі рыс і фірменнае запечанае мяса. Узорам для ўсіх пунктаў прыдарожнага сэрвісу Кобрыншчыны было адзначана кругласутачнае кафэ РУП “Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт”, якое знаходзіцца каля в. Барысава. Нягледзячы на тое, што ўстанова ўпершыню адкрыла свае дзверы толькі ў мінулым годзе, адміністрацыя з задавальненнем адзначае, што недахопу сярод кліентаў няма. Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района Сучасны бар, музычнае суправаджэнне, камфартабельная банкетная зала,выдатная кухня з новым высокатэхналагічным абсталяваннем, высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў ствараюць добрае ўражанне. Прыемна, што і выкананне санітарна-гігіенічных нормаў у кафэ заўсёды на вышыні. Нэлі ДАВІДЗЮК, памочнік урача-гігіені- ста ДУ “Кобрынскі ЗЦГіЭ”; Раман МЕЛЬНІК, карэспандэнт. Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


2026

Свадебные истории

ХендМейд

Семейные рецепты

Народная пятилетка 1

КобринАгроМаш

мчс

лагуна май

Последние новости