Прогноз погоды
Пт, 11 июля 2025

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

23/11/2015

Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія традыцыі”.
“З “раёнкай” я сябрую даўно. Мае бацькі яе заўсёды выпісвалі”, - адзначыла ў размове наш першы падпісчык Наталля Багнюк, падсобная рабочая сталовай. Яна заўважыла, што на старонках “Кобрынскага весніка” бачыць сваіх блізкіх і знаёмых, у тым ліку і сястру Юлію. “Газету люблю за інфарматыўнасць і змястоўнасць”, - патлумачыла Наталля і пажадала “раёнцы”  далейшага развіцця.
А вось для Ірыны Ахрамені, начальніка аддзела кіравання персаналам, сяброўства з газетай толькі пачалося. Яна прызналася, што раней чытала яе эпізадычна. Увогуле, з ліку 35 падпісчыкаў, якія ў той дзень запрасілі “раёнку” у свой дом, многія не былі знаёмыя з “Кобрынскім веснікам”.
Упершыню аформіла падпіску на нашу газету ўраджэнка Іванаўскага раёна Зоя Каральчук, якая працуе на кобрынскім мясакамбінаце укладальнікам сумесяў мясаперапрацоўчага цэху. “Хачу ведаць, чым жыве рэгіён, дзе я цяпер жыву”, - абгрунтавала свой выбар дзяўчына.
Усе падпісчыкі, якія аддалі перавагу “весніку” атрымалі фірменную прадукцыю ад галоўнага рэдактара газеты Рамана Мельніка, а таксама падарункі ад супрацоўнікаў Кобрынскага РВПС.
Людміла Дубіна
Фота аўтара

Поделиться в соцсетях: