Сб, 18 мая 2024
Прогноз погоды

Падпіска 2016 “КВ”: сяброўства працягваецца

17/03/2016

Падпіска 2016
“КВ”: сяброўства працягваецца
Вясна пачынае крочыць па зямлі, а “Кобрынскі веснік” распачаў сваю чарговую падпісную кампанію на другі квартал 2016 года, пад час якой пройдзе шэраг сустрэч з нашымі пастаяннымі чытачамі і новымі сябрамі.
Адной з першых устаноў, куды мы завіталі з Днём падпісчыка, стала інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кобрынскім раёне. У ліку тых, хто працягнуў сяброўства з раённай газетай –першы намеснік начальніка інспекцыі Мікалай Філіманюк, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела кантроля за індывідуальнымі прадпрымальнікамі Людміла Плужнікава, галоўны бухгалтар Марына Балка.
Дарэчы, яны, як і ўсе, хто аформіў падпіску на “КВ”, атрымалі памятныя падарункі ад рэдакцыі.
Падпісная кампанія ў самым разгары, і таму прадстаўнікі рэдакцыі прадоўжаць свае візіты на прадпрыемствы і ў арганізацыі Кобрына. Мы будзем рады, калі ў час такіх сустрэч у “Кобрынскага весніка” з’явіцца шмат новых падпісчыкаў. Далучайцеся да любімай “раёнкі”!
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: 1 – галоўны бухгалтар Марына Балка; 3 - першы намеснік начальніка інспекцыі Мікалай Філіманюк; 2 - першы намеснік начальніка інспекцыі Мікалай Філіманюк.
Фота аўтара; 3 - намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела кантроля за індывідуальнымі прадпрымальнікамі Людміла Плужнікава.

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу