Прогноз погоды
Пн, 16 июня 2025

Объявляем конкурс «Великан на грядке»! Посмотрите, какой арбуз вырос у Галины Ярмолюк

27/08/2024 Наши люди Сельское хозяйство Конкурс

Мы объявляем конкурс «Великан на грядке». Если у вас вырос необычный урожай, поделитесь информацией с нами. Присылайте фото на электронный адрес info@vkobrine.by, +375(29) 747-77-80 (Viber). Мы покажем и расскажем об этом нашим читателям.

Гарбуз вагой больш за 20 кг вырасціла ў сваім агародзе жыхарка вёскі Лелікава Галіна Ярмалюк.

Жанчыне ідзе 72-і год, нягледзячы на гэта яна па-ранейшаму трымае хатнюю гаспадарку. З жывёлы ў яе толькі куры. «Здароўе ўжо не тое», – прызнаецца наша гераіня і расказвае, што ў свой час у сям’і было дзве каровы, конь, свінні, птушка розная. Жанчына стала ўдавой у 38 гадоў, на руках засталося чацвёра непаўналетніх дзяцей, вось і прыходзілася круціцца.

У яе агародзе чаго толькі няма. Побач з распаўсюджанымі культурамі растуць і экзоты – кавуны, якія яна вырошчвае, каб частаваць унукаў, а іх у жанчыны дзясяцера. Ёсць і праўнучка. У апошнія гады на Кобрыншчыне сталі культываваць маліну, чым занялася і наша агародніца.

Да працы Галіна Аляксандраўна прывыклая. Усё жыццё аддала мясцоваму калгасу, дзе была занята ў жывёлагадоўлі.

Ураджаем гарбузоў задаволеная, асабліва ганарыцца сваім веліканам.

– Асцярожна, для збору ўраджаю не час, ён яшчэ расце, – папярэджвае наша гераіня.

Людміла ДУБІНА

ФОТА: ЛЮДМІЛА ДУБІНА

 

Поделиться в соцсетях: