Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

Навагодні настрой

27/12/2019

Навагоднія святы – асаблівы час, напоўнены цяплом, дабрынёй і святлом. І нават калі надвор’е не зусім зімняе, чалавек здольны стварыць навагодні настрой сам.

25 снежня работнікі Кобрынскага Палаца культуры паклалі пачатак мерапрыемствам, якія будуць дарыць гараджанам чараўніцтва Новага года.

На сцэне на плошчы Леніна перад гасцямі з’явіліся Дзед Мароз са Снягуркай, якія абвясцілі гэтую радасную навіну. Ствараць навагодні настрой галоўным героям дапамагалі казачныя персанажы, якія ўцягнулі ў імпрэзу як дзяцей, так і дарослых. Гараджане актыўна спявалі, танцавалі, спаборнічалі ў конкурсах.

Радавалі гасцей у тым ліку артысты і калектывы з Дзівіна, Астромічаў,  Хабовічаў, Залесся.

Са сцэны гучалі любімыя песні пра зіму, каханне, дабрыню. А пакуль артысты дзяліліся сваёй творчасцю, на зямлю апусціўся вечар, і галоўная ёлка горада зазіхацела рознакаляровымі агнямі.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: святочны канцэрт.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу