Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

На базе редакции газеты «Кобрынскі веснік» прошли занятия в рамках проекта «Школа молодого руководителя»

09/11/2015 Образование

Выдатнікі вучобы, актывісты грамадскай дзейнасці, члены БРСМ і аматары спорту - словам, выхаванцы  школы маладога кіраўніка зноў сабраліся ўсе разам, каб працягнуць сваё падарожжа ў цікавы свет прафесій. На гэты раз заняткі па прафесійнай арыентацыі прайшлі на базе ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Кобрынскі веснік” і праграмы радыёвяшчання “Кобрынскае раённае радыё”.
Галоўны рэдактар газеты Раман Мельнік пазнаёміў будучых выпускнікоў са спецыфікай работы карэспандэнта, расказаў пра тое, як ствараецца “раёнка” і што газета ўяўляе з сябе на сённяшні дзень. Прамова рэдактара выклікала пэўны інтарэс у выхаванцаў і плаўна набыла форму дыялогу. Дзяцей цікавіла, як газета вытрымлівае канкурэнцыю ў бязмежнай інфармацыйнай прасторы, які тыраж газеты, якім чынам у ёй можна размясціць свае артыкулы. Раман Васільевіч расказаў пра дзейнасць клуба “Юных журналістаў”, які, дарэчы, неаднаразова станавіўся лепшым у вобласці.
У гэты дзень рабяты пабывалі на КУПП "Кобрынская гарадская тыпаграфія" і Кобрынскім РВЭС.
Людміла Дубіна
Фота аўтара

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу