Менавіта гэты тэзіс і стаў ключавым у час сустрэчы-справаздачы старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча, якая 12 жніўня прайшла ў ААТ “Грушаўскі рамонтна-механічны завод”. Сустрэча прайшла ў фармаце канструктыўнага дыялогу: Міхаіл Грышкевіч пагутарыў з завадчанамі, расказаў аб выніках работы народнагаспадарчага комплексу за 1-е паўгоддзе бягучага года. Так, Кобрынскім раёнам было забяспечана выкананне заданняў па росце сярэднямесячнай заработнай платы і інвестыцый у асноўны капітал. Выконваюцца паказчыкі па індэксе фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці, тэмпе росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях, тэмпе росту рознічнага тавараабароту ў гандлі. Выконваецца заданне па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў і мэтавы паказчык па энергазберажэнні.
На здымку: Міхаіл Грышкевіч і Пётр Папроцкі ў вытворчых памяшканнях Грушаўскага РМЗ
Сёлетні год для раёна выдаўся няпростым. Гэта і асаблівыя ўмовы надвор’я, якія негатыўна паўплывалі на ўраджай збожжавых культур, і санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя, якая па-ранейшаму застаецца складанай. Тым не менш, як адзначыў Міхаіл Грышкевіч, справіцца з сучаснымі выклікамі дазваляюць высокакваліфікаваныя кадры, якія старанна працуюць на карысць Кобрыншчыны.Як прыклад такой работы – згуртаваны калектыў ААТ “Грушаўскі РМЗ”. На сучасным этапе завод з’яўляецца вытворцай прадукцыі для меліяратыўнай галіны: затвораў, пад’ёмнікаў для гідрамеліяратыўных збудаванняў, якія ўтрымліваюць ваду. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Пётр Папроцкі, на прадпрыемстве актыўна вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці. Так, зварачны цэх аснашчаны ўстаноўкай для плазменнай рэзкі металу. Гэта дазволіла палепшыць у некалькі разоў якасць зварачных работ і скараціць спажыванне электраэнергіі і ўсіх неабходных матэрыялаў напалову.
Таксама засвоены і дадатковыя накірункі дзейнасці: вытворчасць металаканструкцый, дрэваапрацоўка, рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Міхаіл Грышкевіч выказаў словы падзякі адміністрацыі прадпрыемства, у тым ліку і за высокі ўзровень дысцыпліны ў калектыве. Як падкрэсліў кіраўнік раёна, менавіта згуртаваны калектыў і з’яўляецца асновай асноў для паспяховай працы. Усяго ж тут працуе 68 чалавек, якія забяспечаны сацыяльным пакетам, атрымліваюць годную заработную плату. Час паказаў, што ўсе гэтыя людзі – сапраўдныя прафесіяналы, якія бяруцца за любое заданне і годна яго выконваюць. Аб гэтым сведчаць шматлікія добрыя водгукі кліентаў з усёй Беларусі. Міхаіл Грышкевіч упэўнены ў тым, што і ў перспектыве Грушаўскі РМЗ будзе дынамічна развівацца, папаўняць партфель заказаў новымі аб’ёмамі і відамі работ. Тым больш, што тут усё для гэтага ёсць.
Раман МЕЛЬНІК
Фота: Раман Мельнік
Поделиться в соцсетях: