Пт, 07 февраля 2025
Прогноз погоды

Леанід ЗАНЕЎСКІ: “Кожны пацыент для мяне - важны”

20/01/2014

Дамовіцца аб сустрэчы з намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Леанідам Занеўскім вельмі няпроста. Рабочы графік Леаніда Ігнатавіча заўсёды шчыльны.

…Вось на прыём да ўрача-кіраўніка з сумам у вачах прыйшла жанчына. Стрымліваючы эмоцыі, яна пацікавілася станам здароўя цяжка хворага мужа, які атрымлівае лячэнне ў Кобрынскай ЦРБ. Усяго некалькі лаканічных фраз падтрымкі і карысных парад Леаніда Занеўскага запалілі агеньчык надзеі ў наведвальніцы. Праз хвіліну жанчына сардэчна падзякавала ўрачу за ўвагу.- Яшчэ ў юнацтве адчуваў вялікае жаданне дапамагаць людзям, прыносіць карысць грамадству. Менавіта таму і выбраў прафесію ўрача, - расказвае Леанід Занеўскі. - Закончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці “лячэбная справа”. У канцы васьмідзясятых гадоў працаваў у гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці, які пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС апынуўся ў спісе забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. А ў 1990-м годзе пераехаў з сям’ёй у Кобрын.Як адзначае галоўны ўрач Кобрынскай райбальніцы Вячаслаў Крывецкі, яго першы намеснік зарэкамендаваў сябе як адказны, высокакваліфікаваны спецыяліст, які здольны у складаных сітуацыях прымаць адзінае правільнае рашэнне, і ў той жа час стрымана ўнікаць у надзённыя праблемы персаналу і пацыентаў.На працягу апошняй пяцігодкі намаганнямі ўсяго працоўнага калектыву бальніцы ўдаецца годна ўтрымліваць адну з перадавых пазіцый у вобласці па шэрагу важнейшых паказчыкаў. Так, напрыклад, у раёне год ад году павышаецца нараджальнасць, зніжаецца смяротнасць насельніцтва ў працаздольным ўзросце. Планамерна на Кобрыншчыне пры непасрэдным удзеле Леаніда Ігнатавіча ўкараняюцца інавацыйныя методыкі лячэння. Цяпер мясцовыя ўрачы ажыццяўляюць аперацыі з выкарыстаннем лапараскапічнага і гістэраскапічнага абсталявання, дзякуючы якому ажыццяўляецца больш шырокі спектр медыцынскіх мерапрыемстваў.Дынамічна развіваюцца фізіятэрапеўтычныя працэдуры.Сярод іншых шматлікіх задач Леаніда Занеўскага - рацыянальнае размеркаванне кадраў.- Пасля атрымання дыплома медыцынскай навучальнай установы да нас прыходзяць маладыя спецыялісты, якіх прыходзіцца прыступка за прыступкай уводзіць у курс спраў. І ў гэтым важным працэсе вялікую ролю адыгрываюць усе мае калегі, якія ствараюць навічкам спрыяльную атмасферу для самарэалізацыі і павышэння свайго прафесійнага ўзроўню, - адзначае Леанід Ігнатавіч.Тры тэрміны запар Леанід Занеўскі з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, ажыццяўляе прыёмы грамадзян, вырашае іх пытанні.- Мяне як урача і як народнага выбранніка асабліва непакояць п’янства і алкагалізацыя насельніцтва, якія “цягнуць” за сабой шмат праблем - сацыяльнае сіроцтва, утрыманства, траўматызм і смяротнасць… Разам з калегамі праводзім шырокую інфармацыйна-прапагандысцкую работу ў працоўных калектывах і з асобнымі грамадзянамі па пытаннях недапушчэння гэтых негатыўных з’яў, – гаворыць Леанід Занеўскі.Па слядах Леаніда Ігнатавіча пайшлі і дзеці. Дачка Яўгенія вучыцца ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Сын Антон працуе ўрачом-анестэзіёлагам- рэаніматолагам у 1-й Брэсцкай гарадской бальніцы.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: (справа налева) Леанід Занеўскі разам з урачом-хірургам Уладзімірам Бараноўскім і ўрачом-эндаскапістам Уладзімрам Анціпавым абмяркоўваюць надзённыя планы.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу