Прогноз погоды
Ср, 14 мая 2025

Курс на высокую якасць

12/01/2011

Нарэзаныя роўнымі кавалачкамі апетытныя каўбасы, рулеты, бастурма, вяндліна… Без гэтых і многіх іншых мясных далікатэсаў наўрад ці абыходзіцца святочны стол у сем’ях кабрынчан. Заўзяты спажывец, перш чым набыць прадукцыю ў магазіне, жадае, каб яго пакупкі мелі выдатны смак і высокую якасць. Менавіта гэтых правілаў у рабоце прытрымліваецца  і ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”.  Паводле інфармацыі мэнеджара па якасці Святланы Грэнь, па стане на 1 студзеня 2011 года Кобрынскі мясакамбінат прапаноўвае сваім спажыўцам больш за 200 найменняў тавараў.

_

Вытворчая стратэгія спецыялістаў прадпрыемства заключаецца ў тым, каб адсачыць усе стадыі выпуску прадукцыі, як гаворыцца, ад поля да відэльца. У гэтай сувязі тут уведзена сістэма менеджменту якасці вытворчасці прадуктаў забою жывёлы і мясных прадуктаў у адпаведнасці з патрабаваннямі  СТБ ISO 9001-2009. Акрамя гэтага, паспяхова завершана сертыфікацыя і шэрагу іншых стандартаў (СТБ ІСО 22000-2006; СТБ 1470-2004), у тым ліку і HACCP (сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў). Паводле яе патрабаванняў, у аддзеле вытворчага і ветэрынарнага кантролю ажыццяўляецца дасканалы шматузроўневы маніторынг сыравіны. Найбольш надзейнымі пастаўшчыкамі жывёлы на Кобрынскі мясакамбінат з’яўляюцца мясцовыя гаспадаркі, такія, як ААТ “Стрыгава”, “Гарадзец-агра”, СВК “Узыходзячая зара”, “Пакроўскі” і інш.

- Дасягнуць поспеху ў рабоце немагчыма ў тым ліку  і без забеспячэння належных умоў працы для персаналу, - адзначае дырэктар мясакамбіната Дзмітрый Тарасюк. – На вытворчасці паспяхова ўкаранілася і дзейнічае сістэма кіравання аховай працы (СТБ 18001), якая адпавядае агульнаеўрапейскім і сусветным нормам. Персанал забяспечаны належным спецадзеннем, на высокім узроўні знаходіцца ўся сацыяльна-бытавая інфраструктура. Паралельна праводзіцца і глабальная мадэрнізацыя  вытворчасці. Набываецца новае высокатэхналагічнае аўтаматызаванае абсталяванне, якое значна спрашчае і ўдасканальвае працу, змяншае сабекошт прадукцыі.

_

У 2010 годзе прадпрыемства атрымала шэраг прэстыжных  рэспубліканскіх узнагарод. Так,  па выніках конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Харчовыя тавары” лаўрэатам спаборніцтва стаў выраб каўбасны сыравэнджаны вышэйшага гатунку “Славянскі пачастунак”. У намінацыі “Каўбасныя вырабы сыравэнджаныя” ў рэспубліканскім грамадскім конкурсе “Лепшая прадукцыя года–2010” першага месца  ўдастоены каўбасы вышэйшага і першага гатунку “Белавежскі пачастунак” і “Пепероні”. Перамога была заваявана і ў конкурсе-дэгустацыі “Густ-2010”  у намінацыі “Паўфабрыкаты са свініны, ялавічыны  сечаныя” (мясараслінны фарш для пячоначных аладкаў “Славія”).

У шчыльным канкурэнтным асяроддзі няпроста весці свае справы. Але, як сведчыць Дзмітрый Тарасюк, менавіта канкурэнцыя стымулюе кожнага сур’ёзнага вытворцу працаваць аддана і з высокай эфектыўнасцю.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара і з архіва ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”.

НА ЗДЫМКАХ: інжынер-хімік Таццяна Навасёлава кантралюе якасць прадукцыі; супрацоўнікі мясакамбіната ў час дэгустацыі ў гарадскім Палацы культуры.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости